Таццяна Нікіціна

Вядучая праграм "Навіны рэгіёна" на "Беларусь 1" і "АРТиШОК" на "Беларусь 24".


Нарадзілася ў г. Смаргоні Гродзенскай вобласці.


У 2013 годзе скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Вучобу ў ВНУ сумяшчала з працай карэспандэнтам у праграмах "24 гадзіны" і "Запрашаем паскардзіцца" ў ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".


1 жніўня 2014 года ўпершыню выйшла ў прамы эфір у якасці вядучай праграмы "Навіны рэгіёна" на тэлеканале "Беларусь 1".