Наталля Тарасюк

Вядучая праграмы "Навіны. Цэнтральны рэгіён".

Нарадзілася 25 кастрычніка.

У 2013 годзе скончыла з чырвоным дыпломам Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "менеджар-эканаміст". Спецыялізацыя "міжнародны менеджмент".

У 2010 годзе скончыла школу тэлевізійных кадраў Белтэлерадыёкампаніі. Курс - "Спецыфіка працы тэлерадыёвядучага".

У Агенцтве тэленавін Белтэлерадыёкампаніі з 2011 года.

2012-2015 - вядучая праграмы "У курсе".

З 2013 - вядучая праграмы "Навіны. Цэнтральны рэгіён".

Заняла 1 месца ў конкурсе "Лепшы матэрыял пра пошту" РУП паштовай сувязі "Белпошта" ў групе "Тэлевізійныя праграмы і радыёпраграмы" па выніках 2015 года.

Лаўрэат прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці горада Мінска 2009 года.

Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. На працягу 7 гадоў займалася мастацкай гімнастыкай.

З'яўлялася старшынёй моладзевага клуба журналістаў Prospect пры Мінскім ГК БРСМ, затым каардынатарам па працы з мэтавай аўдыторыяй і планаванні працы клуба маладых журналістаў STAND BY пры ЦК БРСМ.