Надзея Сербіненка

Спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін. 

Вядучая рубрыкі "ТОП_NET. Перазагрузка" на "Беларусь 1". 
Аўтар спецыяльных рэпартажаў, праектаў "На кантролі Прэзідэнта", навінавых сюжэтаў у праграмах "Галоўны эфір" і "Панарама".

Нарадзілася 17 красавіка 1993 года ў Маладзечне. Вырасла ў курортным пасёлку Нарач. 

У 2010 годзе паступіла на кафедру міжнароднай журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2015-м атрымала спецыяльнасць "журналіст-міжнароднік".

Прыйшла ў Белтэлерадыёкампанію ў 2013 годзе ў якасці стажора, праз год стала штатным карэспандэнтам Агенцтва тэленавін. Працу ў АТН сумяшчала з вучобай у ВНУ. 

Свабодна гаворыць на англійскай мове, таксама вывучала кітайскую і нямецкую.

Замужам.

Захапленні: бег, ёга, мастацтва макіяжу, кінематограф. Вядзе свой лайф-блог у "Інстаграм". 

Наведала больш чым 30 краін свету.

Упадабаныя кнігі аўтарства Джаан Роўлінг і Мікалая Гогаля.