Хрысціна Козел

Вядучая праграмы "Козел пра футбол".


Нарадзілася ў в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 2006 годзе скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны", затым у 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права", а ў 2014 - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "спартыўная журналістыка".


Вучобу ў Акадэміі кіравання сумяшчала з вучобай у аспірантуры і працай выкладчыкам у БНТУ на кафедры міжнародных эканамічных адносін.


Да тэлебачання акрамя выкладання працавала ў рэспубліканскай газеце "Все о футболе".


У 2012 годзе прайшла кастынг вядучых у Белтэлерадыёкампаніі.

2012-2013 гг. - рэдактар філіяла НДТРК "ІнтэрнэтТБ", сцэнарыст праграмы "Іншы спорт".

З 2013 года - аўтар і вядучая праграмы "Козел пра футбол".


Хобі: футбол, музыка, чытанне.