Іна Пілевіч

Вядучая дзённікаў міжнароднага дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне-2018" Light up!

Нарадзілася ў Лідзе. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "аўдыёвізуальныя СМІ", а таксама школу тэлевізійных кадраў Белтэлерадыёкампаніі па курсе "Спецыфіка працы тэлевядучага ў эфіры".

Быўшы студэнткай БДУ, была залічаная ў штат Агенцтва тэленавін. Рэпарцёр у праграмах "Навіны", "Панарама", "Галоўны эфір", "Нашы" (тэлеканал "Беларусь 1"). Прыхільніца конкурсу "Еўрабачанне", рэгулярна асвятляе нацыянальныя адборы міжнароднага песеннага конкурсу. Спецыяльны карэспандэнт на дзіцячым "Еўрабачанні" 2014, 2017 і 2018 гг. (Мальта, Грузія, Мінск), а таксама на фэсце "Лайма. Рандэву. Юрмала 2017".

Лаўрэат X Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" ў намінацыі "Лепшая асветніцкая праграма", удастоеная дыплома Агенцтва тэленавін "Лепшы рэпарцёр" па выніках 2012 года.

З 2015 года і да гэтага часу займае пасаду намесніка загадчыка аддзела навін культуры Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.