Яўген Перлін

Перлін Яўген Міхайлавіч


Вядучы праграм "Навіны", "Добрай ранiцы, Беларусь!". Каментатар Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне".


Нарадзіўся ў г. Карме Гомельскай вобласці.


У 2012 г. скончыў Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці "журналістыка (друкаваныя СМІ)". Вучобу з 2007 года сумяшчаў з працай на радыё і тэлебачанні.


У Белтэлерадыёкампанію прыйшоў па запрашэнні дырэктара Агенцтва тэленавін у якасці вядучага праграмы "Навіны" і адразу заняў нішу вядучага ранішніх выпускаў.


З 2009 па 2011 гг. рыхтаваў сюжэты для эканамічных праграм "Дзелавое жыццё", "Сфера інтарэсаў".


Аўтар і вядучы праекта "Актуальнае інтэрв'ю" з кіраўнікамі топавых еўрапейскіх тэлевізійных аб'яднанняў.

У 2011 году вёў прамое ўключэнне з Солт-Лейк-Сіці (ЗША) для Нацыянальнай спартыўнай прэміі "Трыумф. Героям спорту".

З 2011 года - афіцыйны вядучы (дыктар) на мерапрыемствах з удзелам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 2012 года - пастаянны каментатар Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне". Неаднаразова вёў прамыя ўключэнні з краін - гаспадынь конкурсу.

З 2012 года - вядучы праграмы "Мытны саюз"/"Без меж" (тэлеканал "Беларусь 24").

З 2014 года - вядучы ранішняга шоу "Добрай ранiцы, Беларусь!".


Сямейнае становішча - халасты.


Хобі - івент-сфера, заняткі плаваннем і катанне на снаўбордзе.