Дзіяна Равякова

Вядучая праграмы "Навіны эканомікі", рубрыкі "НЯ:ВЫНІКІ". 


Нарадзілася ў г. Жлобіне, скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт у 2009 г. па спецыяльнасці "інжынер па сертыфікацыі", курсы тэлежурналістаў у 2012 г. З 2015 г. - студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Маскоўскага гештальт-інстытута, спецыяльнасць "псіхалогія".

Прыйшла на тэлебачанне па кастынгу ў 2012 г. у якасці журналіста АТН, а таксама вядучай эканамічнай рубрыкі "У курсе" і праекта аб закадравым жыцці АТН "Нявынікі". У 2014 г. - вядучая праграмы "Навіны" на спадарожнікавым канале "Беларусь 24", у 2015 г. - турыстычнай перадачы "Каб усе так Jeely". З 2015 г. і да гэтага часу - вядучая эканамічнай праграмы "Навіны эканомікі" і рубрыкі аб закадравым жыцці АТН "Нявынікі", а таксама карэспандэнт аддзела рэпарцёраў АТН.