Андрэй Лапцёнак

Вядучы праграмы "Сфера інтарэсаў", "Навіны эканомікі".

Нарадзіўся ў г. Мінску. У 1994 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Вучобу ў ВНУ сумяшчаў з працай у рэдакцыях друкаваных перыядычных выданняў.

Прыйшоў на тэлебачанне ў 2008 годзе на пасаду спецыяльнага карэспандэнта Агенцтва тэленавін. З 2012 г. - шэф-рэдактар эканамічных праектаў АТН.

У 2013 годзе стаў лаўрэатам конкурсу "Тэлевяршыня" ў намінацыі "Лепшая штотыднёвая аналітычная праграма".

Жанаты. Ёсць сын і дачка. Захапляецца футболам.