Анатоль Ліпецкі

Вядучы праграм "Вакол планеты", "Пра гаджэты" на "Беларусь 1", а таксама праграмы "Рэальная дыпламатыя" на "Беларусь 24". Каментатар Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне".


Нарадзіўся ў г. Крупкі Мінскай вобласці.


У 2002 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.


Прыйшоў у Белтэлерадыёкампанію ў 2002 годзе.


У 2013 годзе як лепшы вядучы інфармацыйна-аналітычнай праграмы адзначаны нацыянальнай прэміяй "Тэлевяршыня".


"Лучший друг девайсов" ("Беларусь сегодня. СБ", 7 июня 2013 г.)