Аляксандра Кавеліч

Спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін, вядучая праграмы "Твой горад". Нарадзілася ў горадзе Мінску. У 2016 годзе скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "журналістыка міжнародная". Вольна гаворыць на англійскай мове. Захапляецца музыкай: спявае і іграе на фартэпіяна. Спартыўны балельшчык са стажам. Сочыць за фігурным катаннем, біятлонам і вялікім тэнісам.