Аляксандр Смірноў

Вядучы праграм "Зона Х", "Зона Х. Вынікі тыдня". 

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вырас у сапраўднай творчай сям'і: маці - вядомы кіна- і тэлегукарэжысёр, а бацька - тэлеаператар. Нядзіўна, што і сын выбраў тэлевізійную спецыяльнасць. Праўда, на працу ўладкаваўся раней, чым паступіў на вучобу, - у 1997 годзе. Першыя крокі на гэтай ніве рабіў у рэдакцыі для дзяцей на розных пасадах. Затым, калі ў 2000 годзе пачаў фарміравацца калектыў праграмы "Зона Х", стаў адным з першых удзельнікаў новага тэлепраекта. Працу даводзілася сумяшчаць з вучобай, што прынесла вынікі - стаў з'яўляцца ў кадры рэгулярна. Пасаду спецыяльнага карэспандэнта аддзела крымінальных навін АТН атрымаў у 2005 годзе, а з 2016 года стаў вядучым праграмы "Зона Х". 

Штогод намінуецца на творчыя конкурсы розных міністэрстваў і ведамстваў. Мае мноства перамог і падзяк ад дзяржаўных органаў. Але самае вялікае дасягненне яшчэ наперадзе.