Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх

Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх

Фільм, прысвечаны вядомаму беларускаму футбольнаму трэнеру Якаву Шапіру.

10 ліпеня 2004 года падчас чарговага футбольнага матча чэмпіянату Беларусі паміж жодзінскім "Тарпеда" і гродзенскім "Нёманам" здарыўся сардэчны прыступ у вядомага футбольнага спецыяліста Якава Шапіры. Жодзінцы, якімі кіраваў 43-гадовы трэнер, у той год былі прэтэндэнтамі на медалі, і Якаў Міхайлавіч вельмі хваляваўся за зыход матча. На наступны дзень ён пайшоў з жыцця, якое было прысвечанае і аддадзенае гульні нумар адзін…

23 лістапада, у дзень нараджэння Якава Шапіры, спецыяльны карэспандэнт АТН Ганна Эйсмант падрыхтавала да эфіру хранікальна-дакументальны тэлефільм "Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх". Стужка распавядзе, як вядомы трэнер прайшоў шлях ад дваровай каманды да еўракубкаў, як яму ўдалося выхаваць цэлае футбольнае пакаленне.

Успамінамі пра Якава Міхайлавіча падзяліліся вядомыя футбольныя спецыялісты, беларускія трэнеры, дзеючыя гульцы, яго сябры і калегі: Ігар Гурыновіч, Георгій Кандрацьеў, Анатоль Капскі, Юрый Пунтус, Васіль Хамутоўскі, Віталь Радзівонаў, Сяргей Новікаў. 

Выпускі