Сферы нацыянальных інтарэсаў

Сферы нацыянальных інтарэсаў

Літаральна за лічаныя гады ў Беларусі адбыліся каласальныя змяненні ў сферах сацыяльнага забеспячэння, бяспекі, спорту, эканомікі класічнай і лічбавай. Журналісты АТН прасачылі лёсы знакавых дасягненняў у кожнай з гэтых сфер - ад зараджэння ідэі да ўвасаблення ў жыццё.

Дзякуючы прынятым на вышэйшым узроўні прынцыповым рашэнням наша краіна выйшла ў сусветныя лідары "лічбавага асяроддзя знаходжання", а наш ПВТ ставяць у прыклад лідары IT-індустрыі.

У Беларусі ўпершыню з'явіўся айчынны легкавы аўтапрам, а нашы прадукты харчавання адрываюць з рукамі на рынках.

Спорт высокіх дасягненняў атрымаў айчынную "начынку", каб золата Алімпіяд будучыя чэмпіёны пачыналі каваць ужо з дзяцінства.

Разняволенне дзелавой ініцыятывы вывела эканоміку Беларусі на траекторыю ўстойлівага росту, а нашы ваенныя канструктары стварылі сістэмы ўзбраення для абароны дзяржавы, якія не маюць аналагаў, некаторыя з іх у праекце АТН будуць прадэманстраваныя ўпершыню.

Выпускі

 

Выпускі

Фільм чацвёрты. Cпорт
Фільм трэці. Сацыяльная палітыка
Фільм другой. Эканоміка
Фільм першы. Бяспека