Жанчыны і спорт

Жанчыны і спорт

Праект "Жанчыны і спорт" пачаў выходзіць у 2016 годзе напярэдадні галоўных Гульняў чатырохгоддзя ў Рыа-дэ-Жанэйра. Ён аказаўся запатрабаваным не толькі ў тэлегледачоў, але і ў чыноўнікаў са свету спорту. У тым жа годзе аўтар і вядучая праграмы Ганна Эйсмант была адзначаная высокай узнагародай - дыпломам Міжнароднага алімпійскага камітэта.

У другім сезоне праект "Жанчыны і спорт" працягне распавядаць пра самых знакамітых спартсменак Беларусі. У Лондане Ганне Эйсмант атрымалася пагутарыць з новымі зоркамі беларускага тэніса Аляксандрай Сасновіч і Арынай Сабаленкай. Перад важнымі матчамі кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы па баскетболе гледачоў чакае сустрэча з галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі Наталляй Трафімавай, а таксама асобная праграма будзе прысвечаная цэнтравой турэцкага БК "Фенербахчэ" Анастасіі Верамеенцы, якая пакажа журналістам, дзе жыве ў Стамбуле і дзе трэніруецца. Эксклюзівам будуць напоўненыя выпускі пра беларускіх гімнастак Любоў Чаркашыну і Кацярыну Галкіну, біятланістак Ірыну Крыўко і Дар'ю Алімбекаву, а таксама пра чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву.

Выпускі

 

Выпускі

Канькабежка Марына Зуева
Таццяна Шаракова - беларуская велагоншчыца
Ганна Карасёва - лідар нацыянальнай каманды па конным спорце
Анастасія Мірончык-Іванова-прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў скачках у даўжыню
Алена Бялова
Наталля Цылінская
Надзея Скардзіна
Наталля Марчанка
Ганна Гуськова
Аляксандра Саснович
Любоў Чаркашына
Дар'я Домрачава
Дынара Алімбекава
Арына Сабаленка
Анастасія Верамеенка
Кацярына Галкіна
Наталля Трафімава
Ірына Крыўко
Выніковы выпуск 2016 года
Вольга Мазуронак
Марыя Мамошук
Марына Літвінчук
Людміла Волчак