Закон і парадак

Закон і парадак

Цыкл тэлефільмаў пад агульнай назвай "Закон і парадак" распавядзе аб працы асноўнага праваахоўнага ведамства Рэспублікі Беларусь - Міністэрстве ўнутраных спраў. Аднак праект не будзе заснаваны на сухой статыстыцы і лічбах са зводак. Увазе гледачоў будуць прапанаваныя восем самастойных серый, кожная з якіх прысвечаная пэўнай тэме. Гэта і вельмі актуальная праблематыка дзіцячай злачыннасці і аховы грамадскага парадку, заўсёды вострыя кіберзлачыннасць і карупцыя, а таксама маньякі і злодзеі ў законе, якія выклікаюць асаблівую цікавасць гледачоў.

Стваральнікі праекта - Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі - пакажуць працу праваахоўнікаў знутры, раскрыюць некаторыя прафесійныя сакрэты, дадуць гледачам нават інсайдарскую інфармацыю. Апроч гэтага, у фільмах будуць выкарыстаныя арыгінальныя фатаграфіі і эксклюзіўныя відэаматэрыялы, знятыя самімі супрацоўнікамі міліцыі.

Адкрывае цыкл 11 студзеня серыя пад назвай "Прафесія" - злодзей", якая распавядзе, як і дзе любяць працаваць дамушнікі, фортачнікі, магнітольшчыкі і мядзведнікі. Завершыцца праект напярэдадні прафесійнага свята супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў - Дня міліцыі, які ў Беларусі адзначаецца 4 сакавіка.

Выпускі

 

Выпускі

Кібервойны
Маньякі. Сезон палявання
Паляванне на дзяцей
Таямніцы дваровых пераваротаў. Частка 2
Таямніцы дваровых пераваротаў
Гарадскi патруль
Асцярожна: дзеці!
"Прафесія" злодзей