Лёс гігантаў

Лёс гігантаў

Першы цыкл серый эксклюзіўнага дакументальнага праекта "Лёс гігантаў" быў прысвечаны найбуйнейшым прадпрыемствам  часоў СССР. У другім сезоне пад назвай "Гастраном" аўтары распавядалі пра адраджэнне савецкіх прадуктовых брэндаў. Далей эстафету падхапіў цыкл "Дзяржкіно" пра стварэнне навагодніх шэдэўраў савецкага кінематографа. А ў чацвёртым успаміналі пра ўтульнасць савецкіх кватэр, прадметы інтэр'еру, бытавую тэхніку і мэблю тых гадоў. 

У эпізодах новага, пятага сезона адлюстроўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічных рэформаў, што праводзіліся ў краінах Усходняй Еўропы на працягу трох дзесяцігоддзяў. 

"У кожнай серыі ёсць свой адпраўны пункт, зразумелы гледачам: савецкія стол, гардэроб, аўтамабіль, цацка... Напрыклад, адштурхоўваючыся ад прадуктовага набору на стале, мы распавядаем, як развіваўся беларускі аграпрамысловы комплекс і чаму фермерам у суседніх краінах даплачваюць за тое, каб у іх на палях расло пустазелле. Менавіта мяккія рэформы, а не безаглядны пераход да рынку выбрала Беларусь. Што з гэтага выйшла, глядзіце ў нашым эфіры", - гаворыць аўтар ідэі Руслан Туркоў.

Выпускі

 

Выпускі

Машынабудаванне
Сельская гаспадарка. Харчовая прамысловасць
Cавецкая электроніка
Савецкі тэкстыль
Хрушчоўкі
Cавецкая кватэра
Тэлевізар
Савецкая гітара
Радыёпрыёмнік
Савецкі інтэр'ер
Фотаапарат
швейная машына
Багемскае шкло
Халадзільнік
"Утульнасць савецкай кватэры. Гадзіннікі"
Пральная машына "Рыга". НОВЫ сезон!
"Навагоднія прыгоды Машы і Віці". Трэці сезон
"Карнавал". Трэці сезон
"Чарадзеі". Трэці сезон
"Карнавальная ноч". Трэці сезон