Зроблена ў Беларусі

Зроблена ў Беларусі

Праект "Зроблена ў Беларусі" - арыгінальны цыкл з 11 дакументальных фільмаў пра айчынныя маркі і брэнды, якія на справе змаглі ператварыць словы "Зроблена ў Беларусі" ў знак якасці, і дзякуючы гэтаму сёння пра іх ведаюць ва ўсім свеце.

"Бабушкина крынка", "БелАЗ", "Савушкин продукт", Belwest - вось толькі некаторыя маркі, пра якія пойдзе аповед.

Аўтары праекта ў даступнай і візуальна маляўнічай форме пакажуць вытворчасць як новых тавараў, так і культавых, шырока вядомых за межамі краіны. "Тэлегледачы "Беларусь 1" змогуць самі ацаніць прамысловы і вытворчы патэнцыял нашых брэндаў, падгледзець складаныя тэхнічныя працэсы і абсталяванне заводаў з мадэрнізаванымі вытворчымі лініямі і эфектыўнымі канвеерамі або, наадварот, на свае вочы ўбачыць унікальную ручную працу", - адзначаюць аўтары цыкла.

Кожную пятніцу, адразу пасля выніковай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Панарама" тэлегледачоў "Беларусь 1" чакае аповед пра гісторыю станаўлення брэнда, найбуйнейшыя дасягненні, значныя падзеі ў жыцці кампаніі, пра старажытныя рэцэпты на сучасных паліцах магазінаў і пра тое, як гэта - заваяваць свайго пакупніка на трох кантынентах.

Над праектам працуе творчая група праекта журналістаў АТН.
Рэжысёр - Юрый Ярошык. Кіраўнік праекта - Іван Эйсмант. Прадзюсар - Марат Маркаў.

 

Выпускі

ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне"
ОАО "Белцветмет"
"Беларуськалій"
СТАА "Белвест"
Conte elegant
Wargaming
СААТ "Камунарка"
СП "Санта Брэмар" ТАА
ААТ "Савушкін прадукт"
ЗАТ "Атлант"
ААТ "БЕЛАЗ"
"Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка"