Тыдзень Радзівілаў

Тыдзень Радзівілаў

Ва ўнікальным праекце журналісты АТН раскрыюць таямніцы і аспрэчаць міфы вялікага і шляхетнага роду Еўропы, распавядуць пра інтрыгуючыя і загадкавыя гісторыі, звязаныя з лёсам Радзівілаў.

"Жанр выбраны невыпадкова, - гаворыць Міхал Равуцкі, аўтар і кіраўнік праекта. - Гістарычны нетрывіяльны аналіз праз сённяшняе пераламленне выклікае вялікую цікавасць гледачоў".

Тэлегледачы ўбачаць на экране тое, што ўтойвалі доўгія дзесяцігоддзі, што замоўчвалася на ўроках гісторыі: міфічны продак і сямейныя войны, геніі і ізгоі вялікага роду, нашы Фаўст, Дракула, Робін Гуд і нават свой Радзівіл-Сіняя Барада.

Журналісты АТН знайшлі адказы на загадкавыя пытанні легенды роду, з прадстаўнікамі якога на працягу стагоддзяў лічыліся манархі ўсяго свету, у якім былі і каралеўскія асобы, і людзі, якія ігралі першую скрыпку пры еўрапейскіх дварах.

"Радзівілы. Тайны сям'і" - гэта гістарычны дэтэктыў, у якім некаторыя агульнавядомыя факты не проста падпадаюць пад сумненне, але і цалкам аспрэчваюцца. Так, журналісты прапанауюць сапраўдную карціну велічы і неаднаразовага спусташэння радавога гнязда - Нясвіжа, выкрыюць самазванцаў, пакажуць супрацьстаянне Радзівілаў супраць Радзівілаў, зазірнуць у саркафагі. Тэлегледачы ўбачаць гістарычны авантурны дэтэктыў з элементамі анімацыі, выкарыстаннем рэдкіх эксклюзіўных кадраў і тэатра ценяў. У праекце сышліся жанры, якія раней не выкарыстоўваліся ў дакументалістыцы", - падкрэслівае дырэктар Агенцтва тэленавін Кірыл Казакоў.

Важна адзначыць, што стварэнне трылогіі і правядзенне Тыдня Радзівілаў на галоўным тэлеканале краіны прымеркавана да 465-гадовага юбілею з моманту атрымання ў 1547 годзе Радзівіламі, першымі ў Вялікім Княстве Літоўскім, княжацкага тытула Святой Рымскай імперыі.

Выпускі

 

Выпускі