Мы - беларусы

Мы - беларусы

7 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" стартуе новы праект - тэлевізійны дакументальны серыял аб найноўшай беларускай гісторыі "Мы - беларусы" - усё аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, інстытутаў улады і грамадзянскай палітычнай нацыі.

Дакументальны цыкл "Мы - беларусы" складаецца з трох фільмаў, выкананых у адзінай стылістыцы: гэта тычыцца як пастановачнай і рэжысёрскай працы, так і графічнага афармлення. На думку аўтараў, такая структура дазволіць цэласна паказаць найбольш важныя падзеі з жыцця суверэннай Беларусі. Кожная серыя праекта прысвечана асобнай сферы: палітыцы (знешняй і ўнутранай), эканоміцы і развіццю сацыяльнай сферы. Аўтары цыкла паслядоўна і наглядна пакажуць і прааналізуюць асноўныя этапы станаўлення і развіцця нашай краіны.

Экскурс у гісторыю прадугледжвае актыўнае выкарыстанне не толькі архіўных кадраў. Творчая група праекта не адзін тыдзень правяла ў архівах і сабрала сапраўды ўнікальны фота- і відэаматэрыял, а таксама сведчанні відавочцаў. Удзельнікі праекта - не толькі палітыкі і эксперты, але і простыя беларусы, якія будуць дзяліцца сваімі ўспамінамі.

Кіраўнік праекта - Іван Эйсмант. Прадзюсар - Марат Маркаў.
 

Выпускі

Фільм трэці. Адкрытыя свету
Фільм другі. "Адраджэнне нацыі"
Фільм першы. "Энергія поспеху"