На Беларусь 1 - гісторыя Статута ВКЛ

На Беларусь 1 - гісторыя Статута ВКЛ

"Беларусь 1" прапануе фільм "Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ".

Гэты фільм працягвае цыкл гучных гістарычных авантурных выкрыццяў, якія пачалі журналісты Агенцтва тэленавін з выхадам такіх рэйтынгавых праектаў, як "Радзівілы. Тайны сям'і" і "Слуцкія паясы. Тайныя знакі".

Гэтым разам адпраўным пунктам для аўтараў паслужыла падзея, якая разгортвалася на нашых землях роўна 425 гадоў таму, - прыняцце Статута Вялікага Княства Літоўскага, гаворачы сучаснай мовай, галоўнага дакумента краіны, першай у свеце канстытуцыі, адпаведна якой нашы продкі жылі больш за два стагоддзі.

Аднак гэта не азначае, што гледачы тэлеканала пагрузяцца ў свет прававых актаў і нормаў феадальнай юрыспрудэнцыі. Аўтары праекта, як і ў ранейшых работах, мовай сучаснай белетрыстыкі апішуць шматвяковыя авантурныя падзеі, якія папярэднічалі прыняццю Статута - дакумента, які ўпершыню гарантаваў нам незалежнасць.

"Мы хочам, каб гледачы ўбачылі, што часта гістарычныя сімвалы, якія навязваюцца нам у якасці нацыянальных, не з'яўляюцца такімі або іх значэнні тлумачацца па-іншаму. Права прэтэндаваць на гэтыя сімвалы вельмі спрэчнае", - адзначаюць стваральнікі фільма "Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ".

Выпускі

 

Выпускі