Сто гадоў БССР

Сто гадоў БССР

Прадстаўнікі дзяржаўных кантрольных органаў, адміністрацыя дзяржаўных структур, працаўнікі дзяржаўнай сацыяльнай праграмы - з гэтымі людзьмі мы ўсе штодня сутыкаемся па радавых, але для кожнага з нас важных пытаннях. Прычым, хуткасць і эфектыўнасць вырашэння гэтых прыватных пытанняў уплывае на наша стаўленне да паняцця "дзяржава". І так атрымліваецца, што часам мы забываем, што гэтае паняцце шырэйшае. Значна шырэйшае. Бо дзяржава - гэта і наша гісторыя, гэта магчымасць суперажываць нашым спартыўным поспехам, гэта радасць ад выступлення нашых артыстаў. 

Нават гонар ад усведамлення ўкладання нашых навукоўцаў і палітыкаў у агульнасусветны цывілізацыйны працэс - нават гэты законны гонар у нас таму, што дзяржава - гэта ўсе мы. Людзі. Таму калі мы гаворым аб стагоддзі БССР, давайце паспрабуем ненадоўга зірнуць далей за гучныя фармулёўкі і гранітныя барэльефы, імянныя вуліцы і фундаментальныя тамы манаграфій. Давайце ўспомнім, што ўсе тыя, з кім у нашай агульнай памяці звязана назва БССР - гэта ў першую чаргу людзі. Такія ж, як мы з вамі. Адны з нас.

Бо БССР - гэта былі і мы таксама.


Выпускі

 

Выпускі

Сто гадоў БССР. Панцеляймон Панамарэнка
Сто гадоў БССР. Міхаіл Савіцкі
Сто гадоў БССР. Аляксандр Мядзведзь
Сто гадоў БССР. Кузьма Кісялёў
Сто гадоў БССР. Уладзімір Мулявін
Сто гадоў БССР. Андрэй Грамыка
Сто гадоў БССР. Пётр Клімук
Сто гадоў БССР. Якуб Колас
Сто гадоў БССР. Васіль Быкаў
Сто гадоў БССР. Стэфанія Станюта
Сто гадоў БССР. Пётр Машэраў
Сто гадоў БССР. Кірыл Арлоўскі