Пра кампанiю

Прэс-рэліз З 5 верасня ў эфіры тэлеканала для ўсёй сям'і стартуюць прэм'еры камедыйнага серыяла "Субота", прыгодніцкага дэтэктыва "Стаматолаг" і рэаліці-шоу "Тата папаў". 5 верасня на "Беларусь 2" пачнецца новы сезон гумарыстычнага рэаліці-шоу "Тата папаў" (Украіна, 2017).

Прэс-рэліз У вяшчальным сезоне 2018/2019 галоўны медыяхолдынг краіны падрыхтаваў насычаны, цікавы, поўны прэм'ер эфір. На працягу ўсяго сезона тэлегледачоў чакаюць новыя праекты, эксклюзіўныя трансляцыі, кінапаказы для ўсіх узростаў і пераваг, арыгінальныя міжпраграмныя ролікі - і гэта далёка не ўсе сюрпрызы.

Прэс-рэліз 1 верасня 2018 года Першы нацыянальны канал Беларускага радыё правядзе тэматычны радыёдзень і прапануе сваім слухачам акунуцца ва ўрачыстую атмасферу свята. У першы дзень восені ва ўсіх школах традыцыйна праходзяць урачыстыя лінейкі, а першакласнікаў сустракаюць з асаблівым трапятаннем, бо ў гэты дзень яны ўпершыню пачуюць школьны званок і адчыняць дзверы ў дзіўную краіну ведаў.

Інфармацыйнае паведамленне Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да фінальнага гала-канцэрта нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2018". 31 жніўня стане вядома імя афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на міжнародным музычным форуме, які сёлета пройдзе ў Мінску.

Прэс-рэліз 30 жніўня ў эфіры галоўнага тэлеканала краіны выйдзе новы фільм Агенцтва тэленавін "Дыягназ: жыццё". Здымачная група АТН высветліла, што анкалогія сёння не з'яўляецца смяротным прысудам, і раскажа пра жыццё дзяцей, якія перамаглі рак, пасля доўгачаканай рэмісіі.

Прэс-рэліз 31 жніўня вырашыцца інтрыга нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" - вызначыцца пераможца, які прадставіць нашу краіну на прэстыжным міжнародным музычным форуме, які сёлета пройдзе ў Мінску.

Инфармацыйнае паведамленне 22 жніўня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матч другога круга турніру ВТА з удзелам Арыны Сабаленкі ў Нью-Хейвене. Сёння вечарам спартыўны канал медыяхолдынга прапануе ўвазе гледачоў паядынак паміж беларускай Арынай Сабаленкай і прадстаўніцай Аўстраліі Дар'яй Гаўрылавай.

Прэс-рэліз На наступным тыдні тэматычны эфір "Беларусь 3" будзе прымеркаваны да юбілейнага, 25-га Дня беларускага пісьменства, прысвечанага малой радзіме. Увазе гледачоў будуць прапанаваныя карціны "Першадрук" ("Беларусьфільм", 2017) і чатырохсерыйны мастацка-публіцыстычны фільм вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі "Скарына.

Інфармацыйнае паведамленне Нацыянальным партнёрам праекта з'яўляецца ААТ "АСБ Беларусбанк". Генеральным партнёрам - кампанія "Беллакт". Афіцыйнымі партнёрамі названыя "Еўраопт" і "Пяты элемент" (ЗАТ "ПАЦІА"), а таксама партнёрамі праекта з'яўляюцца РУП "Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя".

Інфармацыйнае паведамленне 20 жніўня "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа стартавы матч на турніры ВТА з удзелам Арыны Сабаленкі. У панядзелак вечарам спартыўны канал медыяхолдынга прапануе ўвазе гледачоў паядынак паміж беларускай Арынай Сабаленкай і аўстралійкай Самантай Стосур.

Прэс-рэліз За тры тыдні з моманту запуску галасавання 7500 чалавек зрабілі свой выбар за песні для цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў на сайце медыяхолдынга. На гэты момант, на думку 27 % карыстальнікаў, што прагаласавалі, фаварытам конкурсу лічыцца песня Champion (муз.

Інфармацыйнае паведамленне Каля ста дарослых і дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў даслалі свае заяўкі для ўдзелу ў кастынгу на ролю вядучых міжнароднага песеннага шоу, якое сёлета ў лістападзе пройдзе ў Мінску

Прэс-рэліз 24 і 25 жніўня на тэлеканале "Беларусь 2" стартуюць новыя сезоны праектаў "Бітва экстрасэнсаў" і "Вярніце мне прыгажосць". У 17 сезоне папулярнага ўкраінскага шоу "Бітва экстрасэнсаў" тэлегледачоў разам з вядучым Паўлам Касціцыным традыцыйна чакаюць знаёмствы з каларытнымі людзьмі, заблытаныя містычныя гісторыі і сюжэты, заснаваныя на рэальных падзеях, злавесныя таямніцы і напружаная барацьба за кубак пераможца праекта.

Прэс-рэліз 16 жніўня ў 15:00 у галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі стартуе новы этап маштабнага праекта "Я сэрцам бачу". Тэлеканал "Беларусь 24" прапаноўвае мінчанам і гасцям сталіцы наведаць унікальную выставу і ўбачыць работы таленавітых фатографаў.

Прэс-рэліз 21 жніўня ў дзённым эфіры на "Беларусь 2" стартуе камедыйны серыял аб ветэрынарнай клініцы "Любімцы" (Расія, 2017). Кінастужка раскажа пра жыццё паспяховага ўрача, які раптам апынуўся ў экстрэмальных умовах бальніцы для жывёл, дзе здарыцца можа ўсё.

Прэс-рэліз Ад першай свідравой вышкі да самага густанаселенага горада Еўропы - 23 жніўня Агенцтва тэлевізійных навін у вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прапануе ўвазе гледачоў новы фільм "Горад салёнага золата".

Прэс-рэліз З 20 жніўня ў будныя дні ў эфіры "Беларусь 1" будзе выходзіць вострасюжэтны меладраматычны серыял Яўгена Баранава "Добры хлопец" (Украіна, 2017) - адаптацыя паўднёвакарэйскага тэлесерыяла Nice Guy ("Слаўны хлопец").

Прэс-рэліз Конкурс творчых фотаработ "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням", які праводзіць міжнароднае радыё "Беларусь" сумесна з фондам "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", выклікае цікавасць у слухачоў з самых розных краін - ужо зараз у скарбонцы конкурсу каля васьмідзесяці арыгінальных сэлфі, і іх колькасць працягвае расці.

Прэс-рэліз 16 жніўня ў эфіры галоўнага тэлеканала краіны выйдзе новы фільм Агенцтва тэленавін з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" - "На кручку". Здымачная група АТН здзейсніла рэйд па азёрах Беларусі і гатовая распавесці гледачам аб праблемах, якія ляжаць на "паверхні" азёр, што аддадзеныя ў арэнду для прамысловай лоўлі.

Прэс-рэліз Конкурс сучаснай п’есы “Беларускі радыётэатр у XXI стагоддзі”, які праводзіў канал “Культура” Беларускага радыё сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі, падышоў да лагічнага завяршэння - пераможца абраны, і хутка ў эфіры з’явіцца новы радыёспектакль з удзелам акцёраў мінскіх тэатраў.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь сёння - гэта: 
- Тэлеканал "Беларусь 1";
- Тэлеканал "Беларусь 2";
- Тэлеканал "Беларусь 3";
- Тэлеканал "Беларусь 4";
- Тэлеканал "Беларусь 5";
- Тэлеканал "Беларусь 24";
- Тэлеканал "НТБ-Беларусь";
- Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё;
- Радыёканал "Культура";
- Радыё "Беларусь;"
- Радыёстанцыя "Сталіца";
- Радыёстанцыя "Радыус FM";
- Пяць абласных тэлерадыёкампанiй.

Нацыянальнае тэлебачанне і радыё як неад'емная частка гісторыі і культуры краіны ўвабралі ў сябе такія ўласцівыя беларусам якасці, як адкрытасць, шчырасць, дружалюбнасць.

Галоўны тэлеканал краіны - "Беларусь 1" - гэта:
самая дакладная і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа;
больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы;
спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі найбуйнейшых сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.
Маючы багатыя традыцыі, "Беларусь 1" выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - "Беларусь 1"!

Тэлеканал "Беларусь 2" - пазнавальна-забаўны тэлеканал. "Беларусь 2" - сямейна-забаўны тэлеканал з акцэнтам на моладзевай аўдыторыі. Праграма перадач "Беларусь 2" змяшчае новыя забаўныя шоу і пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы і скетч-шоу, кінапрэм’еры і шэдэўры сусветнага кінематографа, а таксама спорт вышэйшай пробы - Ліга чэмпіёнаў УЕФА, Ліга Еўропы УЕФА.

"Беларусь 2" - інтэрактыўны тэлеканал. Гледачы маюць магчымасць глядзець "Беларусь 2" у рэжыме анлайн і мець зносіны з творчай камандай кожнага праекта з дапамогай сацыяльных сетак, прымаць удзел у стварэнні якаснага кантэнту.


"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны. Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача - даверная гутарка на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

"Беларусь 4" - рэгіянальны тэлеканал, канал з адзінай сеткай вяшчання, які з’яўляецца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў""Беларусь 4. Гомель""Беларусь 4. Віцебск""Беларусь 4. Гродна""Беларусь 4. Брэст"
Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі. 

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь. "Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў. Менавіта здаровы лад жыцця з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў унутранай палітыкі нашай дзяржавы.
Місіяй тэлеканала з'яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці пры дапамозе прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненняў айчыннага спорту ў цэлым і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасці. Самыя цікавыя спартыўныя падзеі заўсёды можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5". Дырэкцыя спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" працуе для таго, каб спаборніцтвы з сусветных арэн з'явіліся на беларускіх тэлеэкранах.

"Беларусь 24"- гэта першы спадарожнікавы тэлеканал Республікі Беларусь, закліканы адлюстроўваць беларускія і замежныя палітычныя, сацыяльныя і культурныя рэаліі, прапаноўваючы замежным тэлегледачам аб`ектыўную інфармацыю аб найважнейшых падзеях у краіне и свеце. Гэта самыя свежыя навіны, актуальныя тэлепраекты і эксклюзіўны тэлепаказ.

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г.
"НТБ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТБ, такія як "Да бар'ера!", "Жаночы погляд", "Кватэрнае пытанне", "Прафесія - рэпарцёр", "Галоўны герой", "Рускія сенсацыі" і многія іншыя.
"НТБ-Беларусь" пры падборы фарматаў стараецца максімальна прытрымлівацца канцэпцыі тэлеканала НТБ. У эфіры будуць новыя прэм'ерныя серыялы, класіка сусветнага кіно і новыя прэм'ерныя фільмы.
"НТБ-Беларусь" дзякуючы сучаснаму лічбаваму вяшчальнаму абсталяванню і прафесіяналізму калектыву з годнасцю падтрымлівае ўзровень якасці вяшчання тэлеканала НТБ.

Візітная картка Беларускага радыё - Першы нацыянальны канал. У аснове вяшчальнай палітыкі - масавасць і даступнасць, велізарны аб'ём інфармацыі, аператыўнасць і актуальнасць. Канал вяшчае кругласутачна.
Першы Нацыянальны канал слухаюць больш як 80% насельніцтва краіны. Гэта - самы высокі рэйтынг сярод электронных СМІ.
Быць заўсёды сярод сваіх слухачоў, разам вырашаць важныя праблемы, цікава і з карысцю адпачываць абавязвае дэвіз самага папулярнага народнага радыё - "Будзем разам!".

Адным з прыярытэтаў новай вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".
12 ліпеня 2003 года пачала працаваць новая радыёстанцыя "Радыус FM". Радыёстанцыя працуе для актыўнага насельніцтва краіны. На хвалях "Радыус FM" - сучасная музыка, свежыя навіны і карысная інфармацыя. Папулярныя дыджэі ствараюць добры настрой і дораць падарункі. "Радыус FM" у эфіры кругласутачна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сайт - radiusfm.by.

Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца". З моманту свайго нараджэння - 21 верасня 1998 года - радыё прытрымліваецца прынцыпу "Радыё "Сталіца" - наша радыё". Радыё "Сталіца" - дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя, здольная канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. Штодня радыё "Сталіца" суправаджае вас 24 гадзіны на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89 і 105,1 Fm або ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце, а з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы (Мінск і Мінская вобласць).

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя на кароткіх хвалях гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. На сённяшні дзень радыё вяшчае на 9 мовах. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2012 - на кітайскай, з 2017 - на арабскай мове.
Радыё "Беларусь" - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ў нашай краіне ў эфіры і Інтэрнэце!

Белтэлерадыёкампанія - гэта структура, якая дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.