Пра кампанiю

Прэс-рэліз Упершыню ў гісторыі айчыннага тэлебачання беларус увайшоў у склад спартыўнага камітэта Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Ім стаў дырэктар спартыўнага канала медыяхолдынга Павел Булацкі. На асамблеі ЕВС у швейцарскай Жэневе дырэктар тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі нараўне з прадстаўнікамі Францыі, Ірландыі і Балгарыі быў абраны ў склад спецыяльнага спартыўнага камітэта, які шмат у чым фарміруе тэлевізійную палітыку еўрапейскіх кампаній.

Прэс-рэліз 21 верасня самай рокавай радыёстанцыі краіны спаўняецца 20 гадоў. У гэты дзень частата 105,1 FM загучыць бадзёрымі гітарнымі рыфамі і душэўнай лірыкай беларускіх рок-груп, а інтэрактыўны эфір парадуе слухачоў святочным афармленнем, морам падарункаў і сюрпрызаў, конкурсаў і прыемных сустрэч.

Інфармацыйнае паведамленне У Белтэлерадыёкампаніі прайшоў дадатковы жывы кастынг прэтэндэнтаў на ролю вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018". За магчымасць стаць рулявымі еўрапейскага музычнага форуму, які пройдзе ў Мінску 25 лістапада, змагаліся восем як маладых, так і масцітых вядучых.

Інфармацыйнае паведамленне Белтэлерадыёкампанія пачала працу над сумесным праектам з музыкантамі легендарнага Rammstein. Сімфанічны аркестр і Акадэмічны хор медыяхолдынга падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з вядомай нямецкай рок-групай.

Прэс-рэліз 21 верасня кампазітару, дацэнту кафедры мастацтва эстрады БДУКМ Алегу Елісеенкаву споўніцца 60 гадоў - і гэта падстава для тэматычнага эфіру на "Беларусь 3". Тэлегледачоў чакае прэм'ерны выпуск "Майстроў і куміраў", творчы вечар артыста і праграма "Камертон" з удзелам імянінніка.

Інфармацыйнае паведамленне Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі вядучых кітайскіх СМІ, якія з 11 да 13 верасня знаходзяцца з візітам у Мінску. Учора адбылося адкрыццё ХIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак для медыяпрасторы".

Прэс-рэліз 13 верасня ў эфіры галоўнага тэлеканала краіны выйдзе новы фільм з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" пра беларуска-малдаўскія адносіны - "Аднаго поля выгада". Аўтар выпуска Аляксандр Харавец раскажа пра сяброўства, эканоміку, палітыку без купюр і малдаўскі шлях паводле беларускага ўзору, а таксама пра тое, што ж з'яўляецца сімвалам плённага супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы.

Прэс-рэліз 18 верасня ў эфіры спартыўнага канала медыяхолдынга стартуе першы айчынны тэлевізійны праект, прысвечаны выключна тэнісу. Кожны аўторак у праграме "Матч-пойнт" вядучая Дарына Запольская будзе знаёміць гледачоў з апошнімі навінамі сусветнага тэніса, размаўляць са спецыялістамі ў гэтым відзе спорту і навучаць асновам гульні тэнісістаў-пачаткоўцаў.

Інфармацыйнае паведамленне 10 верасня галоўную дырэкцыю міжнароднага вяшчання (радыё "Беларусь") Беларускага радыё наведала дэлегацыя журналістаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Падчас афіцыйнага візіту было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і прадстаўніцтвам "Маскоўскае бюро кітайскага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа".

Прэс-рэліз 15 верасня гледачоў сацыякультурнага тэлеканала чакае прэм'ера новага музычнага спецпраекта "Класіка - гэта класна!", створанага Белтэлерадыёкампаніяй і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй. Шмат гадоў таму дырыжор Яўген Бушкоў прыдумаў цыкл канцэртаў для дзяцей "Класіка - гэта класна".

Прэс-рэліз 8 верасня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма "Час моцных". Карціна распавядае пра герояў новага часу, якія не толькі правяраюць сябе, але і шануюць памяць загінуўшых у апошняй вайне.

Прэс-рэліз На тэлеканале “Беларусь 3” адбылася прэм’ера новага праекта “Артэфакты”. Гэта цыкл дакументальных фільмаў, у якіх аўтары расказваюць пра культурныя рэчы, многія з якіх шмат гадоў знаходзіліся ў сховішчах музеяў, а некаторыя ўвогуле не выстаўляюцца напаказ наведвальнікам.

Прэс-рэліз 6 верасня ў эфіры галоўнага канала краіны выйдзе новы фільм Агенцтва тэленавін з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" - "Дачныя войны". Здымачная група АТН зрабіла рэйд па садаводчых таварыствах і гатовая расказаць тэлегледачам, за што ваююць беларусы на сваіх дачных участках.

Прэс-рэліз 9 верасня гледачоў галоўнага канала краіны чакае прэм'ера мастацка-публіцыстычнага цыкла "Гісторыі выратавання". Новы праект распавядзе, як супрацоўнікі МНС разам са звычайнымі людзьмі дапамагаюць пацярпелым у крытычных сітуацыях.

Прэс-рэліз Ужо ў першыя тыдні верасня гледачоў сацыякультурнага тэлеканала чакаюць сустрэчы з дакументалістамі Галінай Адамовіч і Іванам Куракевічам у рамках праграмы "Час кіно" і актрысай Марыяй Захарэвіч у праекце "Майстры і куміры".

Прэс-рэліз Журналісты Агенцтва тэленавін падзяліліся ўнікальнымі кадрамі праекта дызайну сцэны дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". У гледачоў тэлеканала "Беларусь 1" была магчымасць першымі ўбачыць сцэну дзіцячага "Еўрабачання-2018" і пазнаёміцца з творчай камандай медыяхолдынга, якая займаецца падрыхтоўкай шоу.

Прэс-рэліз 25 лістапада нашу краіну на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе ў Мінску, прадставіць Даніэль Ястрэмскі. Імя пераможцы было названа позна вечарам 31 жніўня ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Прэс-рэліз З верасня гледачоў галоўнага канала медыяхолдынга чакае абноўленая лінейка шматсерыйных фільмаў і міні-серыялаў. У шэрагу прэм'ер першага тыдня восені - "Кветкі дажджу" (Украіна, 2018) і "Сухацвет" (Украіна, 2015).

Прэс-рэліз Сёння ў "Панараме" журналісты АТН раскажуць пра тое, як наша краіна рыхтуецца да міжнароднага музычнага форуму. Гледачы тэлеканала "Беларусь 1" змогуць першымі ўбачыць эксклюзіўныя кадры дызайну сцэны дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", а таксама бліжэй пазнаёміцца з прадстаўнікамі творчай каманды медыяхолдынга, якая займаецца падрыхтоўкай шоу.

Прэс-рэліз З 5 верасня ў эфіры тэлеканала для ўсёй сям'і стартуюць прэм'еры камедыйнага серыяла "Субота", прыгодніцкага дэтэктыва "Стаматолаг" і рэаліці-шоу "Тата папаў". 5 верасня на "Беларусь 2" пачнецца новы сезон гумарыстычнага рэаліці-шоу "Тата папаў" (Украіна, 2017).

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь сёння - гэта: 
- Тэлеканал "Беларусь 1";
- Тэлеканал "Беларусь 2";
- Тэлеканал "Беларусь 3";
- Тэлеканал "Беларусь 4";
- Тэлеканал "Беларусь 5";
- Тэлеканал "Беларусь 24";
- Тэлеканал "НТБ-Беларусь";
- Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё;
- Радыёканал "Культура";
- Радыё "Беларусь;"
- Радыёстанцыя "Сталіца";
- Радыёстанцыя "Радыус FM";
- Пяць абласных тэлерадыёкампанiй.

Нацыянальнае тэлебачанне і радыё як неад'емная частка гісторыі і культуры краіны ўвабралі ў сябе такія ўласцівыя беларусам якасці, як адкрытасць, шчырасць, дружалюбнасць.

Галоўны тэлеканал краіны - "Беларусь 1" - гэта:
самая дакладная і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа;
больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы;
спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі найбуйнейшых сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.
Маючы багатыя традыцыі, "Беларусь 1" выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - "Беларусь 1"!

Тэлеканал "Беларусь 2" - пазнавальна-забаўны тэлеканал. "Беларусь 2" - сямейна-забаўны тэлеканал з акцэнтам на моладзевай аўдыторыі. Праграма перадач "Беларусь 2" змяшчае новыя забаўныя шоу і пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы і скетч-шоу, кінапрэм’еры і шэдэўры сусветнага кінематографа, а таксама спорт вышэйшай пробы - Ліга чэмпіёнаў УЕФА, Ліга Еўропы УЕФА.

"Беларусь 2" - інтэрактыўны тэлеканал. Гледачы маюць магчымасць глядзець "Беларусь 2" у рэжыме анлайн і мець зносіны з творчай камандай кожнага праекта з дапамогай сацыяльных сетак, прымаць удзел у стварэнні якаснага кантэнту.


"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны. Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача - даверная гутарка на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

"Беларусь 4" - рэгіянальны тэлеканал, канал з адзінай сеткай вяшчання, які з’яўляецца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў""Беларусь 4. Гомель""Беларусь 4. Віцебск""Беларусь 4. Гродна""Беларусь 4. Брэст"
Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі. 

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь. "Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў. Менавіта здаровы лад жыцця з'яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў унутранай палітыкі нашай дзяржавы.
Місіяй тэлеканала з'яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці пры дапамозе прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама дасягненняў айчыннага спорту ў цэлым і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасці. Самыя цікавыя спартыўныя падзеі заўсёды можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5". Дырэкцыя спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" працуе для таго, каб спаборніцтвы з сусветных арэн з'явіліся на беларускіх тэлеэкранах.

"Беларусь 24"- гэта першы спадарожнікавы тэлеканал Республікі Беларусь, закліканы адлюстроўваць беларускія і замежныя палітычныя, сацыяльныя і культурныя рэаліі, прапаноўваючы замежным тэлегледачам аб`ектыўную інфармацыю аб найважнейшых падзеях у краіне и свеце. Гэта самыя свежыя навіны, актуальныя тэлепраекты і эксклюзіўны тэлепаказ.

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г.
"НТБ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТБ, такія як "Да бар'ера!", "Жаночы погляд", "Кватэрнае пытанне", "Прафесія - рэпарцёр", "Галоўны герой", "Рускія сенсацыі" і многія іншыя.
"НТБ-Беларусь" пры падборы фарматаў стараецца максімальна прытрымлівацца канцэпцыі тэлеканала НТБ. У эфіры будуць новыя прэм'ерныя серыялы, класіка сусветнага кіно і новыя прэм'ерныя фільмы.
"НТБ-Беларусь" дзякуючы сучаснаму лічбаваму вяшчальнаму абсталяванню і прафесіяналізму калектыву з годнасцю падтрымлівае ўзровень якасці вяшчання тэлеканала НТБ.

Візітная картка Беларускага радыё - Першы нацыянальны канал. У аснове вяшчальнай палітыкі - масавасць і даступнасць, велізарны аб'ём інфармацыі, аператыўнасць і актуальнасць. Канал вяшчае кругласутачна.
Першы Нацыянальны канал слухаюць больш як 80% насельніцтва краіны. Гэта - самы высокі рэйтынг сярод электронных СМІ.
Быць заўсёды сярод сваіх слухачоў, разам вырашаць важныя праблемы, цікава і з карысцю адпачываць абавязвае дэвіз самага папулярнага народнага радыё - "Будзем разам!".

Адным з прыярытэтаў новай вяшчальнай палітыкі Беларускага радыё з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры. Гэтую задачу сёння паспяхова выконвае канал "Культура".
12 ліпеня 2003 года пачала працаваць новая радыёстанцыя "Радыус FM". Радыёстанцыя працуе для актыўнага насельніцтва краіны. На хвалях "Радыус FM" - сучасная музыка, свежыя навіны і карысная інфармацыя. Папулярныя дыджэі ствараюць добры настрой і дораць падарункі. "Радыус FM" у эфіры кругласутачна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Сайт - radiusfm.by.

Карыстаецца папулярнасцю ў слухачоў і радыёстанцыя "Сталіца". З моманту свайго нараджэння - 21 верасня 1998 года - радыё прытрымліваецца прынцыпу "Радыё "Сталіца" - наша радыё". Радыё "Сталіца" - дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя, здольная канкурыраваць з дзеючымі недзяржаўнымі радыёстанцыямі. Штодня радыё "Сталіца" суправаджае вас 24 гадзіны на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89 і 105,1 Fm або ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце, а з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы (Мінск і Мінская вобласць).

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя на кароткіх хвалях гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. На сённяшні дзень радыё вяшчае на 9 мовах. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2012 - на кітайскай, з 2017 - на арабскай мове.
Радыё "Беларусь" - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ў нашай краіне ў эфіры і Інтэрнэце!

Белтэлерадыёкампанія - гэта структура, якая дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.