Вызначаныя фіналісты Нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2018"

Вызначаныя фіналісты Нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2018" 11.01.2018

11 студзеня ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў Нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". З канкурсантаў, якія прапанавалі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 11 фіналістаў.

На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі:

1. ALEN HIT, "I don't сare"

2. Adagio, "Ты і я"

3. Lexy, "Ain't you"

4. Соф'я Лапіна, "Gravity"

5. Napoli, "Chasing rushes"

6. Alekseev, "Forever"

7. Анастасія Малашкевіч, "World on fire"

8. Гюнеш, "I won't cry"

9. Кірыл Гуд, "Deja Vu"

10. Радыёхваля, "Subway lines"

11. Shuma, "Хмаркі"

Паводле традыцыі, Белтэлерадыёкампанія ажыццяўляла анлайн-трансляцыю з праслухоўвання на афіцыйным сайце www.tvr.by. З выступленнямі канкурсантаў можна азнаёміцца ў раздзеле "Спецпраекты".

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе не пазней чым 1 сакавіка 2018 г. у фармаце тэлевізійнага канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія).

Арганізатар нацыянальнага адборачнага тура - галоўны медыяхолдынг краіны.