"Вялікае Тэлебачанне. Новы сезон" - усе навінкі тэле- і радыёканалаў на першай кнопцы

"Вялікае Тэлебачанне. Новы сезон" - усе навінкі тэле- і радыёканалаў на першай кнопцы 15.09.2017

Прэс-рэліз

16 верасня ў 18:45 тэлеканал "Беларусь 1" прапануе прэм'еру з прэм'ер - шоу "Вялікае Тэлебачанне. Новы сезон". У самай вялікай студыі Белтэлерадыёкампаніі "600 метраў" тэле- і радыёканалы медыяхолдынга прэзентуюць новыя праекты сезона 2017-2018, здзівяць арыгінальным творчым падыходам і крэатыўнымі ідэямі, пазнаёмяць з новымі вядучымі і не забудуцца пра тэлезорак, якія гатовы пайсці на самыя нечаканыя эксперыменты…

Больш інфармацыі, больш падзей, больш забаў і яшчэ больш эмоцый на ўсіх каналах медыяхолдынга чакаецца ў новым сезоне.

У суправаджэнні жывой музыкі больш чым дзве гадзіны шоу "Вялікае Тэлебачанне. Новы сезон" будзе здзіўляць у эфіры "Беларусь 1". Адправіцца вялікі карабель у займальнае тэлевізійнае плаванне пад кіраўніцтвам Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі, які таксама здзівіць публіку бліскучым трохачковым кідком мяча ў баскетбольнае кальцо, даўшы тым самым старт "Кубка пятага канала" па баскетболе 3х3. Зараз следам за ім пацвердзіць свой удзел у турніры, прымеркаваным да дня нараджэння тэлеканала "Беларусь 5", павінны знакамітыя айчынныя спартсмены, вядомыя палітыкі і шоумены, зоркі эстрады і простыя балельшчыкі.

davydko

Прама ў студыі кінуць выклік і пайсці на выдатны эксперымент былі гатовыя многія зоркі. Вядомая вядучая Святлана Бароўская захацела распусціць свой фірменны хвост і нават праспяваць, а яе напарнік па праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" Дзяніс Дудзінскі быў гатовы спарадзіраваць сваю зорную калегу. Журналіст Агенцтва тэленавін Яўген Перлін пажадаў "узляцець" - і яму ўдалося нечакана з'явіцца ў шоу з-пад самага купала студыі. Словам, у праекце "Вялікае Тэлебачанне. Новы сезон" гледачоў чакае мноства фішак, якія аўтары тэлепрэзентацыі трымаюць у сакрэце аж да самога эфіру!

bоrovskaja&dudinskij.jpg

Рулявым тэлевізійнага карабля стане вядучы праектаў "Белорусское времечко" і "Каробка перадач" Алег Ціткоў. Ён выведае сакрэты новага сезона ў кіраўнікоў каналаў, вядучых і прадзюсараў. Яны раскажуць, як Вялікае Тэлебачанне стане яшчэ больш забаўным і мабільным, інтэрактыўным і высокатэхналагічным.

Маштабная тэлепрэзентация заклікана пазнаёміць тэлегледачоў і радыёслухачоў з навінкамі вяшчальнага сезона 2017-2018. Ля сваіх экранаў яны змогуць таксама паўдзельнічаць у інтэрактыве, які прапануе шоу "Шчаслівы вечар". Падчас тэлепрэзентацыі будуць названыя першыя запаветныя лічбы кода, якія трэба будзе сабраць гледачам у вячэрнім эфіры галоўнага канала краіны, каб стаць удзельнікамі наступнага выпуску беспрэцэдэнтнага сямейнага шоу. Нагадаем, прэм'ера праекта "Шчаслівы вечар" адбудзецца ў гэты ж дзень, 16 верасня, у 21:40.

Падрабязнасці аб астатніх прэм'ерах і асаблівасцях праектаў усіх тэле- і радыёканалаў медыяхолдынга можна будзе даведацца, уключыўшы "Беларусь 1" у суботу ў 18:45.