Паслугi


Ансамбль народнай музыкі "Бяседа"
beseda2.jpg

Ансамбль народнай музыкі "Бяседа" створаны ў 1991 годзе.

Мастацкі кіраўнік ансамбля народнай музыкі "Бяседа" - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, кавалер ордэна Францыска Скарыны, народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Канстанцінавіч Захлеўны. 


Падрабязна

Акадэмічны хор
hor2.jpg

Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі створаны ў 1931 годзе. З 1965 па 2007 гады кіраваў хорам народны артыст СССР і БССР прафесар Віктар Уладзіміравіч Роўда. За гэты перыяд ажыццёўлена значная колькасць аўдыязапісаў музыкі розных эпох, стыляў і жанраў. Канцэрты, гастролі, удзел у нацыянальных і міжнародных музычных фестывалях і конкурсах - неад'емная частка жыцця калектыву.

У 1990 годзе за высокае выканальніцкае майстэрства хору прысвоена званне "акадэмічны".


Падрабязна

Сімфанічны аркестр
orkestr2.jpg

Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь створаны ў 1958 годзе. Галоўнымі творчымі кірункамі ў дзейнасці аркестра з'яўляюцца аўдыя- і відэазапісы, трансляцыя канцэртных праграм па радыё і тэлебачанні, выкананне ў канцэртах класічнай і сучаснай музыкі. 


Падрабязна