Паслугi

Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у Рэспубліцы Беларусь па вырабе кантэнту. Тэхналагічная база прадпрыемства дазваляе рабіць кіно, відэаматэрыялы, якія адпавядаюць самым высокім стандартам якасці. Па патрабаванні заказчыка відэаматэрыял можа быць падрыхтаваны як у фарматах стандартных параметраў (Betacam SP, DVCam, XDCam. IMX), так і ў фарматах высокіх параметраў (HDCam SR, HDXDCam). Акрамя таго, гатовы прадукт можа быць падрыхтаваны ў выглядзе файла з пашырэннем *.avi або *.mov.  

Наяўнасць спецыяльнай аператарскай тэхнікі, перасовачных тэлевізійных станцый, спадарожнікавых і наземных сродкаў перадачы дазваляюць аказваць паслугі па запісе і трансляцыі буйных міжнародных спаборніцтваў і канцэртных мерапрыемстваў самага высокага ўзроўню.  

Тэхнічныя сродкі Белтэлерадыёкампаніі ўдзельнічалі ў такіх міжнародных мерапрыемствах, як дзіцячае "Еўрабачанне-2010", чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы - 2010, Ліга Еўропы УЕФА, Ліга чэмпіёнаў УЕФА і інш.  

У спіс работ, якія праводзяцца рэгулярна, уваходзяць запіс і транс-ляцыя канцэртаў фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", спаборніцтваў Кантынентальнай хакейнай лігі, буйных дзяржаўных свят з удзелам Кіраўніка дзяржавы і інш.  

Кваліфікаваныя спецыялісты Белтэлерадыёкампаніі акажуць поўны цыкл паслуг па падрыхтоўцы і запісе тэлевізійнага кантэнту любога фармату (кіно, тэлевізійных перадач, буйных карпаратыўных ме-рапрыемстваў і інш.)  

З пытаннямі аказання тэхнічных паслуг звяртайцеся на адрас 220807 г. Мiнск, вул.Макаёнка, 9. 
Тэл. 389 62 51, 389 62 62
Факс. 267 32 25 
e-mail: Larisa Negreeva/Btrc@Btrc