Тэлеканал "Беларусь 24" бярэ ўдзел у Telco Trends 2017

Тэлеканал "Беларусь 24" бярэ ўдзел у Telco Trends 2017 17.08.2017

Інфармацыйнае паведамленне

Тэлеканал "Беларусь 24" бярэ ўдзел у VII Міжнароднай тэлекамунікацыйнай канферэнцыі і выставе Telco Trends 2017, якая традыцыйна праходзіць у Юрмале.

Telco Trends лічыцца адной з буйных і ключавых прафесійных медыйных падзей года ва Усходняй Еўропе. Выстава ахоплівае ўсе актуальныя фарматы і напрамкі тэлевізійных і тэлекамунікацыйных тэхналогій. За сем гадоў канферэнцыя зарабіла рэпутацыю аднаго з лепшых еўрапейскіх галіновых форумаў, які служыць мостам паміж Захадам і Усходам і аб'ядноўвае прафесіяналаў электронных камунікацый з Еўрасаюза і СНД.

Беларусь 24 на Telco Trends 2017.jpg"Беларусь 24" - адзін з самых актыўных удзельнікаў форуму. Наведвальнікі выставы Telco Trends могуць пагутарыць з камандай міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала, бліжэй пазнаёміцца з яго праграмамі і праектамі.

"Удзел у канферэнцыі і выставе Telco Trends 2017 - гэта выдатная магчымасць сустрэцца з калегамі і партнёрамі, правесці дзелавыя перамовы, абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва, завесці новыя карысныя знаёмствы, прэзентаваць наш тэлеканал на медыярынку, а таксама павялічыць яго аўдыторыю ў Прыбалтыцы", - адзначыў кіраўнік канала "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.

Варта адзначыць, што ў Юрмале сабраліся вядучыя аператары, вытворцы і пастаўшчыкі кантэнту, дыстрыбутары абсталявання і тэхнічных рашэнняў, маркетынгавыя агенцтвы і СМІ, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і галіновых асацыяцый.

Сярод удзельнікаў сёлетняй выставы - больш як 300 спецыялістаў галіны электронных камунікацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, а таксама вядучыя прадстаўнікі краін Балтыі. Падчас правядзення канферэнцыі працуе выстава тэхнічных і тэхналагічных навінак, а таксама кірмаш кантэнту Content Marketplace.