Тэлеканал "Беларусь 1" прапаноўвае прэм'еру фільма "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі"

Тэлеканал "Беларусь 1" прапаноўвае прэм'еру фільма "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі" 23.10.2017

Прэс-рэліз

29 кастрычніка да юбілею народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар’ева на тэлеканале "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера хранікальна-дакументальнага фільма Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі".

Фільм распавядзе пра ключавыя моманты біяграфіі маэстра, яго галоўныя пастаноўкі на беларускай сцэне. Унікальнасць дадзенай карціны ў тым, што гледачы ўбачаць момант вяртання Елізар’ева ў Вялікі тэатр Беларусі, яго рэпетыцыі над знакамітым балетам "Спартак" з беларускімі выканаўцамі ў кастрычніку гэтага года.

Сваімі ўражаннямі аб пастаноўках і працы з Валянцінам Мікалаевічам у фільме падзеляцца народны артыст СССР Юрый Грыгаровіч, народная артыстка Расіі Святлана Захарава, народны артыст Расіі Мікалай Цыскарыдзэ, прыма-балерына і мастацкі кіраўнік "Очы інтэрнэшнл балет" Куміка Очы (Японія), народны артыст Украіны Вадзім Пісараў, народная артыстка Грузіі Ніна Ананіяшвілі і іншыя.

Аўтарскі кінапраект Алега Лукашэвіча "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі" гледачы тэлеканала "Беларусь 1" убачаць 29 кастрычніка ў 22:10.

Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі

25 кастрычніка напярэдадні прэм'еры для прадстаўнікоў СМІ адбудзецца прэс-паказ фільма і прэс-канферэнцыя з удзелам народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар’ева і Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара.

У рамках мерапрыемства таксама будзе прапанавана новая кніга-альбом "Дыялогі, або Валянцін Елізар’еў: "Балет - мастацтва думкі" (аўтар Ю.М. Чурко, выдавец – А.В. Лукашэвіч), выдадзеная спецыяльна да юбілею майстра.

Прэс-паказ і прэс-канферэнцыя пройдуць у Falcon Club Буцік кіно па адрасе: праспект Пераможцаў, 20. Пачатак мерапрыемства ў 10:00.

Паважаныя калегі! Свой удзел просім пацвердзіць да 16:30 24 кастрычніка па тэлефонах: 389-63-52, 389-64-11.