Спецыяльны рэпартаж прапануе падарожжа па той бок зямлі

Спецыяльны рэпартаж прапануе падарожжа па той бок зямлі 23.10.2017

Прэс-рэліз

24 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Пячорныя людзі". Гэтым разам гледачы даведаюцца, як выжыць пры падземным цунамі, колькі вады выцекла з часоў "Слова аб палку Ігаравым".

Легенды аб катакомбах былі заўсёды ва ўсіх краінах, беларускія гарады таксама маюць такія загадкавыя гісторыі. Самая вядомая з іх - аб падземным ходзе паміж Мірам і Нясвіжам, у якім, па чутках, маглі размінуцца дзве карэты. Але, як і самі гарады, ён быў з дрэва, таму знайсці гэты тунэль шанцаў мала, а вось берагі ракі Нямігі, якая ўзгадваецца не толькі ў летапісах, але і ёсць на старых картах Мінска, можна паспрабаваць адшукаць. Праўда, для гэтага трэба спусціцца пад зямлю.

Специальный репортаж "Пещерные люди"У новым выпуску "Спецыяльнага рэпартажу" гледачы "Беларусь 1" разам з прафесійнымі дайверамі, дыгерамі і спелеолагамі змогуць адправіцца ў падводныя пячоры, закінутыя ваенныя базы і пакінутыя шахты ў Гродне, Мінску і Паставах. Героі "Спецыяльнага рэпартажу" знаходзяць рамантыку менавіта ў такіх падарожжах па той бок зямлі.

Карэспандэнты АТН таксама прайшлі курс маладога "пячорнага чалавека" і ўступілі ў неафіцыйны клуб даследчыкаў пячор.

"Гэта сапраўдны экстрым, калі адпраўляешся туды, дзе яшчэ не ступала нага чалавека. Там не абысціся без каскі і спецыяльнага рыштунку і перасоўвацца цяжэй, чым наверсе - кіламетр у пячоры можна ісці цэлую гадзіну, а ў некаторых нават выяўляецца клаўстрафобія", - гаворыць аўтар фільма "Пячорныя людзі", журналіст АТН Ян Пашкевіч.

Новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць у аўторак вечарам, адразу пасля "Панарамы".