"Снежны барс" праверыць беларусаў на трываласць

"Снежны барс" праверыць беларусаў на трываласць 05.10.2017

Прэс-рэліз

8 кастрычніка ў эфіры спартыўнага тэлеканала медыяхолдынга стартуе праект "Снежны барс". Гэта новае рэаліці-шоу, у якім звычайныя беларускія мужчыны: псіхолагі, менеджары, інвестары, прадпрымальнікі - выйдуць на рынг, каб атрымаць галоўную перамогу ў жыцці - над самім сабой.

"Снежны барс" - гэта тэлепраект пра сапраўдных мужчын, якія не з'яўляюцца спартсменамі, але ў кожным выпуску рэаліці-шоу будуць пацвярджаць сваё права быць лепшымі. Пад кіраўніцтвам прафесійных трэнераў удзельнікі падрыхтуюцца да рэальных баёў на рынгу, якія тэлеканал "Беларусь 5" пакажа 24 лістапада.

Спецыялісты ў самых розных сферах, ад бізнесу да будаўніцтва, 14 беларусаў адважыліся на цяжкія трэніроўкі і праверку сваёй сілы волі. Адзначым, што паводле ўмоў рэаліці-шоу "Снежны барс", усе ўдзельнікі - старэйшыя за 40 гадоў, і кожны з іх прыклад для сваёй сям'і, якая ў сваю чаргу будзе падтрымліваць бацьку на працягу ўсяго праекта.

Заняткі ў трэнажорнай зале, спартыўны масаж, кансультацыі па харчаванні, спарынгі па класічным боксе і іншых адзінаборствах - усё гэта наваспечаным байцам прапаноўваюць сапраўдныя профі: майстры спорту, неаднаразовыя пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных турніраў. Пасля падрыхтоўкі байцы будуць падзеленыя на 7 пар, якія сыдуцца на рынгу паміж сабою ў змяшаных адзінаборствах

"На прыкладзе ўдзельнікаў рэаліці мы хочам прадэманстраваць актыўную сацыяльную пазіцыю нашых мужчын, іх жалезную волю і сапраўдны беларускі характар! Разам з тым спадзяёмся, што гэтае шоу як нельга лепш будзе папулярызаваць здаровы лад жыцця і ініцыяваць асабістую матывацыю кожнага, хто сочыць за новымі праектамі ў эфіры нашага канала", - адзначыў галоўны дырэктар "Беларусь 5" Павел Булацкі.

Першы выпуск рэаліці-шоу "Снежны барс" гледачы спартыўнага канала Белтэлерадыёкампаніі ўбачаць 8 кастрычніка ў 17:15.