Смяецца той, хто глядзіць КВЗ на "Беларусь 2"

Смяецца той, хто глядзіць КВЗ на "Беларусь 2" 13.10.2017

Прэс-рэліз

15 і 22 кастрычніка "Беларусь 2" пакажа паўфінальныя гульні Міжнароднай лігі КВЗ - 2017. У эфіры тэлеканала гледачы змогуць падтрымаць беларускія каманды і ацаніць гумар удзельнікаў, якія прыехалі ў Мінск з самых розных гарадоў - ад Санкт-Пецярбурга да Астаны і ад Самары да Магадана.

Сёлета на "Беларусь 2" стала яшчэ больш вясёлых і знаходлівых, бо Белтэлерадыёкампанія сумесна з Міжнароднай лігай КВЗ паказвае гульні аднаго з самых папулярных турніраў на тэрыторыі СНД. У гэтай лізе ў сезоне 2017 года стартавалі 24 каманды з 20 гарадоў Беларусі, Расіі і Казахстана.

Да 1/2 фіналу дайшлі 14 каманд, сярод іх - 2 беларускія: зборная МДЛУ і "Спадар Баршчэўскі" (Мінск).

15 кастрычніка ў 13:30 тэлеканал "Беларусь 2" запрашае гледачоў даведацца, хто стане пераможцам першага паўфіналу, дзе камандзе з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта будуць супрацьстаяць: зборная Амурскай вобласці (Благавешчанск), МАДІ "Тут і зараз" (Масква), а таксама каманды "Імені мяне" (Каралёў), "Мілая зборная" (Санкт-Пецярбург), "Новая зборная" (Самара) і "Горад мары" (Ульянаўск).

Сярод бліскучага гумару ў падрыхтаваных арыгінальных нумарах будзе месца і для імправізацыі ў конкурсе "Трыятлон", дзе камандам трэба і пажартаваць, і адказаць на каварныя пытанні журы.

Разам з вядомымі ў мінулым гульцамі КВЗ і зоркамі эстрады судзіць удзельнікаў будуць любімыя гледачамі вядучыя тэлеканала "Беларусь 2". У стане якой з каманд КВЗ надвор'е будзе яснае пасля ўбачаных ацэнак журы, ведае вядучы "Тэлебарометра" Дзмітрый Карась, а каму давядзецца расчаравана збіраць грошы на білет дахаты, падкажа рулявы праграмы "Капейка ў капейку" Ілья Конанаў. А на дэсерт каманды падрыхтуюць музычныя нумары, якія дапамогуць даведацца канчатковую суму балаў за ўсе конкурсы.

22 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 2" прапануе гледачам другую паўфінальную гульню, пасля якой вызначыцца поўны склад удзельнікаў фіналу Міжнароднай лігі КВЗ.