Прэм'ера серыяла "Ніці лёсу" на "Беларусь 1"

Прэм'ера серыяла "Ніці лёсу" на "Беларусь 1" 11.10.2017

Прэс-рэліз

16 кастрычніка ў эфіры "Беларусь 1" увазе гледачоў будзе прапанавана прэм'ера - на канале стартуе паказ меладрамы "Ніці лёсу". Вераломныя інтрыгі і сямейныя таямніцы, каханне і нянавісць, прага помсты і дараванне, барацьба за жыццё - усё гэта ўбачаць гледачы новага серыяла, аўтары якога абяцаюць здзівіць непрадказальнымі сюжэтнымі лініямі і ашаламляльнай развязкай.

Серыял "Ніці лёсу" - гэта моцная гісторыя і няпросты жыццёвы сюжэт, якія, як вір, зацягваюць і раскрываюць складаныя характары персанажаў.

У цэнтры апавядання - дзве сястры, Каця і Оля, якія пасля смерці бацькоў аказваюцца ў розных сем'ях. Каця вырастае ў багацці і дабрабыце, Оля - у надзвычайнай беднасці і нягодах. Воляю няпростых акалічнасцей дарогі сясцёр разыходзяцца, толькі праз шмат гадоў жыццё зноў зводзіць дзяўчат разам, але ўжо як саперніц, закаханых у аднаго і таго ж мужчыну. Ці пазнаюць Каця і Оля адна адну, якія яшчэ выпрабаванні падрыхтаваныя для іх лёсам?

Нити судьбы

Галоўныя ролі ў фільме выканалі акцёры Міла Сівацкая, Яўгенія Разанава, Дзяніс Васільеў, Алег Гаас і Ганна Адамовіч. Таксама ў праекце зняліся такія вядомыя артысты як Вольга Сумская, Валерый Афанасьеў, Кірыл Жандараў, Віктар Сарайкін, Алеся Журакоўская.

Першую серыю меладрамы "Ніці лёсу" тэлеканал "Беларусь 1" пакажа 16 кастрычніка ў 19:20. Кожны будны дзень гледачы змогуць глядзець адразу па дзве серыі сямейнай сагі.