Вядучыя "Беларусь 2" пройдуць "Сцежкай мужнасці"

09.07.2018

Прэс-рэліз

З 13 па 15 ліпеня ў Лагойскім раёне пройдзе чацвёрты пешы комплексны марафон "Сцежка мужнасці". Тэлеканал "Беларусь 2" не толькі акажа інфармацыйную падтрымку спартыўнаму мерапрыемству, але і праверыць каманду сваіх вядучых на вынослівасць і стойкасць.

Дзякуючы адкрытаму некамерцыйнаму фармату сумесны праект СГА "Адраджэнне", УП спорту і турызму Мінаблвыканкама і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь - марафон "Сцежка мужнасці" прыцягвае сотні ўдзельнікаў розных узростаў і ўзроўняў фізічнай падрыхтоўкі.

І на гэты раз пачаткоўцы нараўне з вопытнымі спартсменамі пройдуць, у залежнасці ад выбранай дыстанцыі трыццаць, семдзесят або сто кіламетраў па ўмерана перасечанай лясной мясцовасці, знаходзячыся на поўным самазабеспячэнні, як у адзіночку, так і ў парах або камандах з пяці чалавек. Сцежка адзначана тычкамі і паказальнікамі, так што блукаць удзельнікам не прыйдзецца.

Разам з іншымі марафонцамі на "Сцежку мужнасці" выйдзе каманда "Беларусь 2" у складзе вядучых праекта "Пін_код" Германа Малышчыцкага, Кацярыны Дзядзеркінай і Таццяны Матусевіч, а таксама Данілы Жданько з "Нічога сабе ньюз" і ранняй пташкі праграмы "Тэлераніца" Юрыя Ярошыка.

Пра ход марафона і прыгоды медыйнай каманды тэлегледачы "Беларусь 2" даведаюцца з вышэйзгаданых праектаў. Акрамя гэтага, па выніках марафону "Сцежка мужнасці" тэлеканал у верасні пакажа дакументальны фільм Ксеніі Луцкіной пра тых, хто адважыўся на гэтае няпростае выпрабаванне. Бо хтосьці адправіцца ў дарогу, каб перасіліць страх і ўнутраны бар'ер, для кагосьці гэта выдатная магчымасць праверыць сябе і таварышаў на трываласць, але ўсіх удзельнікаў аб'ядноўвае адна мэта - прайсці сцежкай памяці нашых продкаў. "Мой дзед дайшоў да Берліна, няўжо я не прайду сто кіламетраў?!", - гаворыць адзін з пастаянных удзельнікаў марафону.