Усе навіны Алімпіяды-2014 - у праграмах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё

29.01.2014

Прэс-рэліз  З 7 па 23 лютага 2014 года ў расійскім горадзе Сочы будуць праходзіць XXII зімовыя Алімпійскія гульні. Разам са шматмільённай сусветнай аўдыторыяй сачыць за галоўнымі падзеямі найбуйнейшага спартыўнага форуму змогуць і беларускія радыёслухачы.


Прэс-рэліз


З 7 па 23 лютага 2014 года ў расійскім горадзе Сочы будуць праходзіць XXII зімовыя Алімпійскія гульні. Разам са шматмільённай сусветнай аўдыторыяй сачыць за галоўнымі падзеямі найбуйнейшага спартыўнага форуму змогуць і беларускія радыёслухачы. Самую аператыўную інфармацыю аб удзеле беларускіх спартсменаў, прамыя ўключэнні і інтэрв'ю можна будзе пачуць у эфіры Беларускага радыё.
На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё сфарміраваная свая "алімпійская каманда" спартыўных журналістаў, якая будзе сачыць за ўсімі важнымі падзеямі ХXII зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.
Самая аператыўная інфармацыя аб удзеле беларускіх спартсменаў будзе прапанаваная ў спартыўных блоках праграм "Радыёфакт", "Пастфактум", "Раніца з Беларускім радыё", а таксама ў спецыяльных рубрыках "Спорт" (па буднях - у 15:15, у выхадныя дні - у 15:20, а таксама штодня пасля апоўначы - у 1:05) і "Спорт 24" (па буднях - у 23:10).
Спартыўных балельшчыкаў самага папулярнага канала Беларускага радыё чакаюць прамыя ўключэнні і інтэрв'ю са спартсменамі, трэнерамі, лідарамі меркаванняў, экспертамі, прадстаўнікамі федэрацый, Міністэрства спорту і Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.