Компания(by)

16.10.2017
"Беларусь 3" пакажа 10 мастацкіх фільмаў - прызёраў фестывалю "Лістапад" розных гадоў
Напярэдадні XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", які пройдзе з 3 па 10 лістапада, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа лінейку мастацкіх фільмаў - прызёраў фестывалю папярэдніх гадоў.
Падрабязна
16.10.2017
"Крута, ты трапіў на YOUTUBE!". Ці так гэта, даведаюцца гледачы "Беларусь 1"
17 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Крута, ты трапіў на YouTube!". Гэтым разам гледачы даведаюцца, хто і навошта кожную хвіліну "залівае" ў Інтэрнэт па 300 гадзін відэа і колькі зарабляюць беларускія відэаблогеры.
Падрабязна
15.10.2017 21:15:00
Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі!
Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі. Пра гэта Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь афіцыйна паведаміў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (ЕВС). Шоу адбудзецца ў Мінску ў лістападзе будучага года. 
Падрабязна
13.10.2017
Смяецца той, хто глядзіць КВЗ на "Беларусь 2"
15 і 22 кастрычніка "Беларусь 2" пакажа паўфінальныя гульні Міжнароднай лігі КВЗ - 2017. У эфіры тэлеканала гледачы змогуць падтрымаць беларускія каманды і ацаніць гумар удзельнікаў, якія прыехалі ў Мінск з самых розных гарадоў - ад Санкт-Пецярбурга да Астаны і ад Самары да Магадана.
Падрабязна
13.10.2017
"Нашы. Бізнесмены" на "Беларусь 1": Сяргей Навіцкі
16 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Бізнесмены". Героем першага выпуску стане член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Навіцкі.
Падрабязна
12.10.2017
"Беларусь 5" пакажа цэнтральную гульню тура чэмпіянату Беларусі па хакеі
12 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" пакажа цэнтральную гульню тура чэмпіянату Беларусі па хакеі, а таксама прамую трансляцыю другога матча міні-футбольнага клуба "Сталіца" на групавым этапе Кубка УЕФА.
Падрабязна
11.10.2017
Прэм'ера серыяла "Ніці лёсу" на "Беларусь 1"
16 кастрычніка ў эфіры "Беларусь 1" увазе гледачоў будзе прапанавана прэм'ера - на канале стартуе паказ меладрамы "Ніці лёсу".
Падрабязна
11.10.2017
“Беларусь 3” павіншуе з 80-годдзем Мікалая Чаргінца
17 кастрычніка “Беларусь 3” да 80-гадовага юбілею Мікалая Чаргінца пакажа праграму “Камертон”. Вядомы беларускі пісьменнік, палітык, баявы афіцэр, філосаф і юрыст стане госцем праграмы “Калейдаскоп”, а таксама тэлеканал падорыць гледачам мастацкі фільм “Маёр Ветраў”.
Падрабязна
10.10.2017
"Беларусь 5" зладзіць у эфіры "Трэніровачны дзень"
"Беларусь 5" пакажа новы праект тэлесезона 2017-2018 - "Трэніровачны дзень".  Гледачы не проста наведаюць трэніроўкі вядомых спартсменаў або цэлай зборнай, але і даведаюцца, якія незвычайныя падзеі адбываюцца вакол герояў і іх кар'еры.
Падрабязна
09.10.2017
"Беларусь 1" распавядзе, як здымалі фільм "Патруль 113"
9 кастрычніка ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1" стартуюць відэадзённікі "Патруль 113. За кадрам". Творчая каманда тэлеканала распавядзе, як праходзілі здымкі мастацкага фільма аб унутраных войсках МУС Беларусі.
Падрабязна
06.10.2017 18:00:00
"Нашы" на "Беларусь 1": Кірыл Шымко
9 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Рэкардсмены".
Падрабязна
05.10.2017
"Снежны барс" праверыць беларусаў на трываласць
8 кастрычніка ў эфіры"Беларусь 5" стартуе праект "Снежны барс". Гэта новае рэаліці-шоу, у якім звычайныя беларускія мужчыны: псіхолагі, менеджары, інвестары, прадпрымальнікі - выйдуць на рынг, каб атрымаць галоўную перамогу ў жыцці - над самім сабой.
Падрабязна
04.10.2017
"Клуб рэдактараў" у новым сезоне змяняе час выхаду
"Клуб рэдактараў" змяняе час выхаду, але не змяняе сваіх прыярытэтаў. З 6 кастрычніка ў студыі Белтэлерадыёкампаніі па-ранейшаму будуць збірацца галоўныя рэдактары самых аўтарытэтных беларускіх СМІ, каб весці адкрыты дыялог пра найважнейшыя і актуальныя грамадска-палітычныя падзеі ў краіне і ў свеце.
Падрабязна
04.10.2017
На "Беларусь 24" стартуе праект "Погляд на Беларусь" і конкурс-эстафета "Я адкрываю Беларусь"
8 кастрычніка на міжнародным спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь 24" стартуе праект, галоўная мэта якога - паказаць нашу краіну з незвычайнага ракурсу. Апроч гэтага, творчая каманда канала падрыхтавала маштабны конкурс - эстафету самых яркіх і маляўнічых фотаздымкаў Беларусі.
Падрабязна
03.10.2017
Месяц беларускай музыкі на “Беларусь 3”
"Беларусь 3" аб’яўляе кастрычнік месяцам беларускай музыкі! Гледачоў чакаюць цікавыя прэм’еры, музычныя праекты, якія прадэманструюць багацце архіўнага фонду Белтэлерадыёкампаніі, а таксама  шмат яркіх святочных канцэртных праграм.
Падрабязна
02.10.2017
Падрыхтоўка да дзіцячага "Еўрабачання-2017" працягваецца
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", які адбудзецца 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія). Нагадаем, нашу краіну прадставіць Хелена Мерааі з песняй "Я самая".
Падрабязна
02.10.2017
"Беларусь 1" спытае таго, хто шмат ведае
7 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера новага інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!". Удзельнікі праекта дакажуць, што беларускія вундэркінды геніяльныя ва ўсім.
Падрабязна
28.09.2017
Міжнароднае радыё "Беларусь" пачне новы сезон на дзевяці мовах
З 1 кастрычніка праграмы міжнароднага вяшчання Беларускага радыё загучаць і на арабскай мове. Вяшчальны сезон 2017-2018 на радыё "Беларусь" будзе адзначаны яшчэ шэрагам новаўвядзенняў і цікавых праектаў.
Падрабязна
28.09.2017
"Беларусь 5" пакажа гульню 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы па валейболе з удзелам нашай жаночай зборнай
Тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа гульню 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы па валейболе з удзелам нашай жаночай зборнай. У сувязі з гэтым другі матч групавога раўнда Лігі Еўропы УЕФА БАТЭ - "Арсенал" будзе паказаны на "Беларусь 2".
Падрабязна
27.09.2017
Гледачы "Беларусь 1" убачаць "Штурм нябёсаў"
28 верасня ў эфіры "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Штурм нябёсаў". Гэтым разам у цэнтры ўвагі акажуцца беспілотныя лятальныя апараты і іх уладальнікі, а таксама палёты па правілах і без.
Падрабязна
Страницы: Пред. | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 137 | След.