Компания(by)

03.11.2017
На "Беларусь 3" час студэнцкага кіно
У рамках сумеснай акцыі з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" тэлеканал "Беларусь 3" прапануе ўвазе гледачоў студэнцкія працы беларускіх рэжысёраў.
Падрабязна
01.11.2017
Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза
Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, якія з 31 кастрычніка да 3 лістапада знаходзяцца з візітам у Мінску. Напярэдадні саміту "Усходняга партнёрства" прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза запланавалі візіты ў Арменію, Азербайджан, Украіну, Малдову і Беларусь.    Падрабязна
01.11.2017
Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі ЕВС
Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, якія з 31 кастрычніка да 3 лістапада знаходзяцца з візітам у Мінску.
Падрабязна
01.11.2017
"Нічога сабе ньюз" убачаць гледачы тэлеканала "Беларусь 2"
1 лістапада на тэлеканале "Беларусь 2" стартуе новая праграма "Нічога сабе ньюз". Штодня творчая каманда праекта па ўсёй краіне і за яе межамі будзе шукаць і збіраць важную, цікаўную, нечаканую інфармацыю.
Падрабязна
01.11.2017
"Беларусь 24" прапаноўвае гледачам адправіцца ў займальны тур па "Гарадах Беларусі"
На тэлеканале "Беларусь 24" - новы пазнавальны праект "Гарады Беларусі". Зараз гледачы змогуць ажыццявіць віртуальнае падарожжа па Беларусі: даведацца аб культурных каштоўнасцях і гістарычных таямніцах краіны, убачыць непаўторныя помнікі архітэктуры і, вядома ж, пачуць арыгінальныя гісторыі гасцінных жыхароў.
Падрабязна
31.10.2017
31 кастрычніка "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговую гульню мінскага "Дынама" ў КХЛ
31 кастрычніка тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа чарговую гульню мінскага "Дынама" ў КХЛ. Разам з "Беларусь 2" спартыўны канал таксама будзе сачыць за матчамі чацвёртага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Падрабязна
29.10.2017
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе конкурс на распрацоўку сімволікі дзіцячага "Еўрабачання-2018"
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе адкрыты конкурс на распрацоўку сімволікі Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", які пройдзе ў лістападзе наступнага года ў Мінску.
Падрабязна
27.10.2017
На Першым нацыянальным “Юбілейны тыдзень” Якуба Коласа
Да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 30 кастрычніка па 6 лістапада пройдзе “Юбілейны тыдзень”. Увазе слухачоў будуць прапанаваныя вершы класіка і радыёспектаклі паводле яго твораў, а таксама тэматычныя праграмы з удзелам коласазнаўцаў і сваякоў пісьменніка.
Падрабязна
27.10.2017
"Сімвалы савецкай эпохі" адправяць гледачоў "Беларусь 1" у мінулае
З 3 па 8 лістапада ў эфіры галоўнага канала краіны будзе выходзіць серыя міжпраграмных ролікаў "Сімвалы савецкай эпохі", створаная спецыяльна да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Падрабязна
26.10.2017
"Вайна за памяць" - прэм'ера на "Беларусь 1"
З 31 кастрычніка па 2 лістапада гледачы "Беларусь 1" змогуць у эфіры сачыць за журналісцкім расследаваннем Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Вайна за памяць", якое здымачная група правяла на тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі і Славеніі.
Падрабязна
26.10.2017
Белтэлерадыёкампанія запрашае на турнір "Кубак тэлеканала "Беларусь 5"
27 кастрычніка пройдзе турнір "Кубак тэлеканала "Беларусь 5" па баскетболе. У мерапрыемстве, арганізаваным спартыўным каналам медыяхолдынга, Беларускай федэрацыяй баскетбола і БК "Цмокі-Мінск" да дня нараджэння "Беларусь 5", прымуць удзел вядомыя спартсмены і медыйныя персоны.
Падрабязна
25.10.2017
"Беларусь 1" пакажа "Cілу ведаў"
26 кастрычніка ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1" Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі пакажа прэм'еру дакументальнага фільма "Сіла ведаў", прысвечанага юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Падрабязна
25.10.2017
"Забыць цябе не маю сілы": тэматычны эфір да 135-годдзя Якуба Коласа
Услед за юбілеем Янкі Купалы і іншых вядомых дзеячаў айчыннага мастацтва тэлеканал “Беларусь 3” запрашае далучыцца да святкавання 135-годдзя таленавітага паэта і грамадскага дзеяча, генія вялікай і малой прозы - Якуба Коласа. 
Падрабязна
24.10.2017
Прамую трансляцыю матча Кубка ФІБА паміж "Бней Герцлія" і "Цмокамі" глядзіце 25 кастрычніка ў 20:25 на tvr.by
Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнута дамоўленасць аб паказе матча Кубка ФІБА паміж ізраільскім клубам "Бней Герцлія" і мінскімі "Цмокамі". 25 кастрычніка прамую трансляцыю гэтай гульні балельшчыкі змогуць убачыць на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі
Падрабязна
24.10.2017
"Шчаслівы вечар" на "Беларусь 1" працягвае дарыць падарункі
Народнае шоу "Шчаслівы вечар", якое выходзіць на галоўным тэлеканале краіны кожную субботу ў 21:45, не толькі раскрывае творчы і духоўны патэнцыял беларускай сям'і, але і аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашай краіны, а таксама радуе прыемнымі падарункамі і нечаканымі сюрпрызамі ўдзельнікаў і гледачоў у студыі.
Падрабязна
23.10.2017
Тэлеканал "Беларусь 1" прапаноўвае прэм'еру фільма "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі"
29 кастрычніка да юбілею народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар’ева на тэлеканале "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера хранікальна-дакументальнага фільма Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева "Валянцін Елізар’еў. Балет - мастацтва думкі".
Падрабязна
23.10.2017
Спецыяльны рэпартаж прапануе падарожжа па той бок зямлі
24 кастрычніка ў эфіры "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе спецыяльны рэпартаж "Пячорныя людзі". Гэтым разам гледачы даведаюцца, як выжыць пры падземным цунамі, колькі вады выцекла з часоў "Слова аб палку Ігаравым".
Падрабязна
20.10.2017
Ад Нью-Ёрка да Сіднея "Гукае ласкай родны край!"
Акцыя, якая стартавала па ініцыятыве міжнароднага радыё "Беларусь" 1 верасня, ахоплівае новыя кантыненты. Анлайн-прывітанні сваёй малой радзіме дасылаюць беларусы замежжа з розных краін: Расіі, Польшчы, Германіі, Грузіі, Італіі, Грэцыі, Аўстраліі і ЗША.
Падрабязна
19.10.2017
"Нашы. Бізнесмены" на "Беларусь 1": Аляксей Карагін
23 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Бізнесмены". Героем другога фільма стане ўладальнік сеткі ювелірных магазінаў "7 КАРАТ", вядомы прадпрымальнік Аляксей Карагін.
Падрабязна
19.10.2017
Праграму "Чакай мяне" ўбачаць гледачы "НТБ-Беларусь"
27 кастрычніка ў 19:45 на "НТБ-Беларусь" гучная прэм'ера - тэлеканал пакажа легендарны праект "Чакай мяне". Любімая праграма зараз будзе выходзіць кожную пятніцу ў вячэрнім эфіры.
Падрабязна
Страницы: Пред. | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 137 | След.