Тэлеканал "Беларусь 5" 9 ліпеня ў прамым эфіры пакажа матч паміж Аляксандрай Сасновіч і Аленай Астапенкай

08.07.2018
Прэс-рэліз

Тэлеканал "Беларусь 5" у панядзелак, 9 ліпеня, у прамым эфіры пакажа матч 1/8 фіналу жаночага адзіночнага разраду Уімблдона паміж беларускай Аляксандрай Сасновіч і прадстаўніцай Латвіі Аленай Астапенкай. Пачатак паядынку ў 13:30 па мінскім часе. Нагадаем, Сасновіч упершыню ў кар'еры выйшла ў чацвёрты круг турніру Вялікага шлема.