"Спатканне для мамы" ў эфіры "Беларусь 2"

15.05.2018

Прэс-рэліз

27 мая ў эфіры моладзевага тэлеканала медыяхолдынга адбудзецца прэм'ера новага рамантычнага рэаліці-шоу "Спатканне для мамы". У праекце жаніха для сваіх любімых маці будуць выбіраць дзеці. Цыкл праграм уключае 20 выпускаў.

У шоу "Спатканне для мамы" ўдзельнічаюць адзінокія жанчыны з дзецьмі. За ўвагу кожнай удзельніцы змагаюцца некалькі прэтэндэнтаў. З іх толькі двое атрымліваюць магчымасць запрасіць галоўную гераіню на спатканне. Менавіта дзеці вырашаюць, хто з мужчын годны схадзіць з іх маці на рамантычную сустрэчу.

У першым выпуску аўтары праекта распавядуць гісторыю дырэктара па маркетынгу Ірыны. Жанчына пяць гадоў адна выхоўвае дачку Адэліну. У іх маленькай сям'і пануюць сяброўскія адносіны. Часам, вядома, узнікаюць рознагалоссі, таму што Адэліна, як і любы падлетак, любіць спрачацца і абараняць свой пункт гледжання. Але маці заўсёды ўдаецца знайсці кампраміс і дамовіцца з дачкой.

У Ірыны з'явілася магчымасць знайсці сур'ёзнага мужчыну для адносін і яшчэ раз упэўніцца ў сваёй прывабнасці, а ў Адэліны - павесяліцца ад душы, зладзіць сапраўдныя выпрабаванні для ўсіх кандыдатаў і выбраць для мамы годнага мужчыну. Чым скончыцца такое знаёмства і ці пагодзіцца мама з выбарам сваёй дачкі, гледачы даведаюцца падчас прэм'еры рэаліці-шоу "Спатканне для мамы" на "Беларусь 2" 27 мая ў 10:15.