Прэм'ера серыяла "Херувім" на тэлеканале "ЛАД"

21.03.2007

Прэс-рэліз Да пластычнага хірурга Юліі Ціхарэцкай паступае пацыентка са знявечаным тварам - зорка эстрады Анжэла, якая пацярпела ад свайго палюбоўніка - чачэнца Шаміля Ісмаілава. Ён прыраўнаваў яе да Стаса - "залатога хлопчыка", сына генерала.


Прэс-рэліз


Да пластычнага хірурга Юліі Ціхарэцкай паступае пацыентка са знявечаным тварам - зорка эстрады Анжэла, якая пацярпела ад свайго палюбоўніка - чачэнца Шаміля Ісмаілава. Ён прыраўнаваў яе да Стаса - "залатога хлопчыка", сына генерала. Жыццё чароўнага плейбоя ператвараецца ў пекла. Яго бацька звяртаецца па дапамогу да сваіх сяброў у ФСБ. І там прапаноўваюць мудрагелісты план...
Маёру Сяргею Логінаву пастаянна сняцца сны, быццам ён загінуў. Яму прыйшлося пабываць на мяжы жыцця і смерці - у чачэнскім палоне. Ён перажыў клінічную смерць. Яго твар пасечаны шрамамі. Але лёсам наканавана яшчэ нямала выпрабаванняў.
Тым часам контрразведка спрабуе выйсці на след чачэнскага забойцы і тэрарыста Ісмаілава. У ФСБ узнікае ідэя выкарыстаць супраць яго Сяргея Логінава, для якога ўдзел у аперацыі - справа гонару. Бо Ісамаілаў знішчыў дыверсійную групу Логінава ў Чачні. Да таго ж Сяргей асабіста знаёмы з Ісмаілавым, ведае яго звычкі і "почырк". Застаецца змяніць твар героя так, каб вораг не змог яго пазнаць.
Рэжысёры фільма: Мікалай Гейко і Дзмітрый Варанкоў. У ролях: Аляксандр Яхімаў ("У жніўні 44-га", "Баязет", серыялы "Два лёсы", "Ад’ютанты кахання", "Марш Турэцкага"), Марыя Парошына ("Заўсёды гавары заўсёды", Начны дазор"), Аляксей Серабракоў, Ірына Купчанка.
Характэрна, што ў серыяле "Херувім" Аляксандру Яфімаву прыйшлося сыграць двух процілеглых герояў: Стаса - мамчынага сынка, баязліўца, гультая і багацея, які любіць толькі забаўкі, і Сяргея Логінава - маёра ФСБ, які перажыў жахі чачэнскага палону.
Нечаканыя павароты сюжэту надаюць падзеям асаблівую дынаміку і трымаюць гледача ў пастаянным напружанні. Фільм з вялікім поспехам прайшоў на расійскіх тэлеэкранах. Прэм'ера "Херувіма" ў Беларусі адбудзецца 29 сакавіка ў 21.15 на тэлеканале "ЛАД".