Праект Белтэлерадыёкампаніі адзначаны на фестывалі Magnificat-2013

24.01.2014

Прэс-рэлізНа IX Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2013, які прайшоў у Мінску ў касцёле святых Сымона і Алены, дыпломам за лепшую тэлепраграму ў 2013 годзе і статуэткай узнагароджаны праект Белтэлерадыёкампаніі "Каталіцкія святыні Беларусі" (аўтары - Інга Бялова і ксёндз Юрый Санько, рэжысёр - Святлана Цімаховіч).


Прэс-рэліз


На IX Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2013, які прайшоў у Мінску ў касцёле святых Сымона і Алены, дыпломам за лепшую тэлепраграму ў 2013 годзе і статуэткай узнагароджаны праект Белтэлерадыёкампаніі "Каталіцкія святыні Беларусі" (аўтары - Інга Бялова і ксёндз Юрый Санько, рэжысёр - Святлана Цімаховіч).
Штогадовы фестываль Magnificat праходзіць з 2005 года і накіраваны на евангелізацыю грамадства і падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў праз карціны беларускіх і замежных майстроў кіно і тэлебачання, створаных у розных хрысціянскіх традыцыях. З кожным годам павялічваецца колькасць фільмаў і краін - удзельніц гэтага ўнікальнага на тэрыторыі СНД кінафоруму.
Сёлета на конкурсе былі прадстаўлены больш за 40 дакументальных і анімацыйных стужак з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Аўстраліі, Германіі, Індыі, Ірландыі, Эстоніі, Грузіі, Канады, Чэхіі. Розныя па жанры і змесце фільмы аб'яднаныя агульнай ідэяй: несці хрысціянскія каштоўнасці ў сучасны свет.
Прадстаўлены ў рамках конкурснай праграмы праект "Каталіцкія святыні Беларусі" адкрывае невядомыя старонкі станаўлення каталіцызму на тэрыторыі нашай краіны, дае падрабязную інфармацыю аб галоўных абразах і каталіцкіх святынях, якія ўшаноўваюцца.
Нагадаем, духоўна-асветніцкі праект аб значных і дарагіх сэрцу кожнага каталіка месцах выходзіць на тэлеканале "Беларусь 1" з 2012 года. Праграма "Каталіцкія святыні Беларусі" цікавая як для вернікаў, так і для людзей, якія цікавяцца гісторыяй роднай Беларусі.