Компания(by)

24.04.2018
У эфіры "Беларусь 1" - новы праект "Як мы жылі на вайне"
Да 73-й гадавіны Вялікай Перамогі Белтэлерадыёкампанія рыхтуе новы праект, які распавядзе ўсю праўду пра жыццё на фронце.
Падрабязна
23.04.2018
Дзень радыё “па-сталічнаму”
5 мая радыё “Сталіца” адсвяткуе Дзень радыё ў мінскім TNT Rock Club. Акрамя віншаванняў, падарункаў, гульняў і конкурсаў гасцей чакае эксклюзіўны рок-канцэрт, падчас якога возьмуць электрагітары ў рукі гукарэжысёры і вядучыя радыёстанцыі.
Падрабязна
22.04.2018
"Нашы перамогі" на "Беларусь 1" - Яўген Каралёк
23 красавіка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы перамогі", у якім пра знакамітага беларускага велагоншчыка Яўгена Каралька распавядуць яго родныя, сябры і калегі.
Падрабязна
20.04.2018
Белтэлерадыёкампанія пакажа ўсе матчы чэмпіянату свету па хакеі - 2018
З 4 па 20 мая чэмпіянат свету па хакеі з шайбай упершыню прыме Данія. Адразу тры тэлеканалы медыяхолдынга пакажуць беларускім балельшчыкам усе матчы першынства - 64 гульні.
Падрабязна
20.04.2018
Для тых, хто бачыць сэрцам, - новы фотапраект тэлеканала "Беларусь 24"
У Год малой радзімы міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" запускае фотапраект "Я сэрцам бачу" і запрашае ўсіх сваіх гледачоў зірнуць на нашу краіну вачыма фатографаў.
Падрабязна
14.04.2018
Радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі" гатовы да наступнага этапа
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае другі і трэці тур VIІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Зараз канкурсантаў праслухае прафесійнае журы.
Падрабязна
14.04.2018
"Я ведаю!": хто стане пераможцам праекта на "Беларусь 1"
З 28 красавіка кожную суботу ў гледачоў з'явіцца магчымасць даведацца, хто будзе прызнаны самым эрудыраваным знатаком сярод вучняў кожнай паралелі сярэдняй і старэйшай школы. Глядзіце суперфінальныя гульні інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!".
Падрабязна
12.04.2018
Белтэлерадыёкампанія далучаецца да марафону "Па закліку сэрца - усім светам"
18 красавіка тэлеканал "Беларусь 2" сумесна з Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам правядзе вялікі тэлемарафон па зборы сродкаў на рэканструкцыю УАЗ "Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца".
Падрабязна
12.04.2018
Вялікі тэніс у эфіры "Беларусь 5": плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі
21 і 22 красавіка спартыўны канал медыяхолдынга ў прамым эфіры пакажа матч плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі па тэнісе паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Славакіі.
Падрабязна
12.04.2018
Прэм'ера дакументальнага фільма АТН "Біятлон.by. Эстафета пакаленняў"
Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавала хранікальна-дакументальны фільм "Біятлон.by. Эстафета пакаленняў", прысвечаны гісторыі станаўлення гэтага віду спорту ў нашай краіне. Эксклюзіўныя кадры, матэрыялы з асабістых фота- і відэаархіваў - у новым фільме пра айчынны біятлон.
Падрабязна
11.04.2018
"Культура" праводзіць радыёконкурс на лепшую п'есу
Канал "Культура" Беларускага радыё пры ўдзеле Цэнтра беларускай драматургіі пачаў прыём заявак на конкурс сучаснай п'есы "Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі".
Падрабязна
10.04.2018 18:50:00
"Беларусь 5" і "Беларусь 2" пакажуць матчы ў адказ 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў
11 красавіка тэлеканалы "Беларусь 5" і "Беларусь 2" у прамым эфіры пакажуць матчы ў адказ 1/4 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Падрабязна
10.04.2018
Канцэрт "Сэр Пол Макартні. Мне 75" убачаць гледачы "Беларусь 3"
21 красавіка сацыякультурны канал пакажа тэлеверсію канцэрта "Сэр Пол Макартні. Мне 75" у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга. У праграме толькі лепшыя песні і неўміручыя хіты бітлоў.
Падрабязна
09.04.2018
Спецыяльны рэпартаж на "Беларусь 1" распавядзе аб трагічных лёсах дзяцей Асвенціма
11 красавіка ў эфіры спецыяльны рэпартаж "Яны забівалі анёлаў". У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў карэспандэнты АТН распавядуць аб лёсах дзяцей, якія апынуліся за калючым дротам найбуйнейшага нацысцкага лагера смерці.
Падрабязна
06.04.2018
"Легенды сусветнага спорту" - у эфіры "Беларусь 5"
10 красавіка на "Беларусь 5" стартуе цыкл дакументальных фільмаў "Легенды сусветнага спорту". Стужкі, знятыя вытворцамі з розных краін свету і перакладзеныя Белтэлерадыёкампаніяй на беларускую мову, раскажуць пра таленавітых атлетаў, каманды і клубы.
Падрабязна
05.04.2018
На "Беларусь 1" з'явяцца "Напарніцы"
9 красавіка на "Беларусь 1" стартуе прэм'ерны паказ вострасюжэтнага дэтэктыўнага серыяла "Напарніцы". Тэлегледачы ўбачаць сапраўдныя паліцэйскія расследаванні, сакрэтныя аперацыі і нечаканыя павароты ў жыцці галоўных герояў.
Падрабязна
05.04.2018
"Тры секунды неба" ўбачаць гледачы "Беларусь 1"
У спецыяльным рэпартажы "Тры секунды неба" карэспандэнты АТН распавядуць гісторыю фрыстайла ў Беларусі, пазнаёмяць са спартсменамі і іх трэнерамі, а таксама паспрабуюць адказаць на пытанне, як беларускі фрыстайл на працягу 20 гадоў утрымлівае такую высокую планку.
Падрабязна
04.04.2018
Радыё "Беларусь" перадае прывітанне Еўрапейскім гульням!
У эфіры міжнароднага радыё "Беларусь" стартуе цыкл праграм "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням". У рамках гэтага тэматычнага праекта адбудзецца конкурс творчых фотаработ (сэлфі).
Падрабязна
04.04.2018
Макіс Асімакопулас у эксклюзіўным "Актуальным інтэрв'ю" на "Беларусь 1"
У "Актуальным інтэрв'ю" спартыўны кансультант Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Макіс Асімакопулас падзеліцца ўражаннем аб сталічных спартыўных аб'ектах і ступені гатоўнасці Мінска да маштабных II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Падрабязна
04.04.2018
Тэматычны эфір тэлеканала "Беларусь 3" да 80-годдзя Маргарыты Касымавай
10 красавіка Маргарыце Касымавай спаўняецца 80 гадоў. У дзень нараджэння знакамітай актрысы, рэжысёра і педагога тэлеканал "Беларусь 3" пакажа спецыяльны выпуск праекта "Камертон", драматычныя кінастужкі "Глыбокая плынь" і "Спакуса".
Падрабязна
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 144 | След.