Першы турнірны дзень ЧС па футболе - 2018 - у эфіры "Беларусь 5"

12.06.2018

Прэс-рэліз

14 чэрвеня, у стартавы дзень мундыялю, Белтэлерадыёкампанія пачне маштабнае асвятленне міжнароднага футбольнага форуму. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю са стадыёна "Лужнікі" ў Маскве, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату і пройдзе першы матч.

Чакаецца, што цырымонію адкрыцця чэмпіянату наведае Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін і іншыя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў. Афіцыйны гімн цяперашняга мундыялю выканаюць Нікі Джэм, Уіл Сміт, Эра Істэфі і музыкант Дыпла.

Таксама на цырымоніі адкрыцця выступяць папулярны брытанскі спявак Робі Уільямс, салістка Венскай дзяржаўнай оперы Аіда Гарыфуліна і бразільскі футбаліст Раналда.

Спартыўны канал медыяхолдынга пакажа шоу-адкрыццё ў 17:30, адразу пасля прэўю чэмпіянату. Каменціраваць гэтую падзею з расійскай сталіцы будуць Сяргей Мацкевіч і Аляксандр Цвячкоўскі. Далей у 17:50 у эфіры "Беларусь 5" у прамой трансляцыі пачнецца першы матч у рамках Кубка свету ФІФА - зборная Расіі сустрэнецца з камандай з Саудаўскай Аравіі.

Нагадаем, Белтэлерадыёкампанія на двух тэлеканалах: "Беларусь 5" і "Беларусь 2" - пакажа ўсе 64 матчы Кубка свету ФІФА ў прамым эфіры, тым самым асветліць першынство ў поўным аб'ёме.

Штодня на працягу ўсяго футбольнага месяца на "Беларусь 5" у спецыяльных тэматычных дзённіках каментатары і спецыялісты будуць дэталёва разбіраць мінулыя матчы і абмяркоўваць будучыя. Пра самыя цікавыя і запамінальныя моманты чэмпіянату журналісты АТН распавядуць у выпусках навін і сюжэтах праграм "Панарама" і "Галоўны эфір".

На афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by ў спецыяльным раздзеле можна азнаёміцца з поўным раскладам матчаў і даведацца актуальную інфармацыю пра ход чэмпіянату. Там жа створаны плэй-ліст з пазнавальнымі відэаролікамі пра расійскія стадыёны і тэматычнымі - пра беларускіх каментатараў. Гэты раздзел будзе аператыўна папаўняцца свежымі аглядамі і ўсім, што тычыцца цяперашняга мундыялю.

Белтэлерадыёкампанія запрашае ўсіх спартыўных балельшчыкаў з 14 чэрвеня па 15 ліпеня сачыць за выступленнямі лепшых футбольных каманд разам.