Пачаўся продаж білетаў на дзіцячае "Еўрабачанне-2018"

02.10.2018

Інфармацыйнае паведамленне

2 кастрычніка пачаўся продаж білетаў на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018".

Білеты будуць рэалізоўвацца як на сам фінал конкурсу 25 лістапада, так і на генеральную рэпетыцыю 24 лістапада. Іх можна набыць анлайн на сайтах bycard.by, afisha.tut.by, afisha.relax.by, з дапамогай мабільных дадаткаў пад Android і iOS на play.google.com і itunes.apple.com, а таксама на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by. Больш як 100 кас па ўсёй краіне будуць рэалізоўваць білеты ў салонах сувязі Life і "Ало", у магазінах "Электрасіла" і ў турыстычных кампаніях "Бі-тур", "Тур-Атэлье", "Топ-тур", "Турберы".

Генеральная рэпетыцыя пройдзе ў рэжыме "лайв" у фармаце гала-канцэрта, аналагічным галоўнаму шоу. Менавіта падчас гэтай рэпетыцыі журы ацэньвае канкурсантаў, а атрыманыя вынікі будуць аб'яўленыя ў прамым эфіры падчас фіналу. Кошт білетаў на генеральную рэпетыцыю конкурсу - ад 6 да 9 беларускіх рублёў, а на сам конкурс - ад 9 да 12 бел. рублёў.

Нагадаем, галоўнае шоу дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" адбудзецца ў спартыўна-забаўным комплексе "Мінск-Арэна". Музычны форум сёлета збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў - 20 краін з 18 магчымых.

Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).