Нацыянальная беларуская экспедыцыя "Палярнае кальцо"

06.02.2004

Прэс-рэлізЭкспедыцыйная праграма "Палярнае кальцо" ажыццяўляецца ў спартыўных і рэкламных мэтах з культурна-гістарычнай місіяй пад дэвізам "Свет пазнае Беларусь - Беларусь пазнае свет".Маршрут экспедыцыі: Якуцк - Верхаянск - Чакурдах - Чэрскі - Певек - Анадыр - Уэлен - Берынгаў праліў - Аляска - Канада.


Прэс-рэліз



Экспедыцыйная праграма "Палярнае кальцо" ажыццяўляецца ў спартыўных і рэкламных мэтах з культурна-гістарычнай місіяй пад дэвізам "Свет пазнае Беларусь - Беларусь пазнае свет".
Маршрут экспедыцыі: Якуцк - Верхаянск - Чакурдах - Чэрскі - Певек - Анадыр - Уэлен - Берынгаў праліў - Аляска - Канада.
Агульная працялгасць маршруту - 9.240 км.
Тэрміны правядзення: 9 лютага - 9 мая 2004 г.
Генеральны партнёр экспедыцыі - Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Генеральны інфармацыйны партнёр экспедыцыі - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікаў экспедыцыі ад імя Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вітаў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дражын. Ён уручыў экспедыцыі сцяг нашай краіны, які будзе падняты на Паўночным полюсе. З прывітальным словам выступіў таксама міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Валерый Астапаў. Ад імя Белтэлерадыёкампаніі ўдзельнікаў экспедыцыі і гасцей вітаў намеснік старшыні Аляксандр Мартыненка. У сваім прывітанні А.Мартыненка адзначыў унікальнасць экспедыцыйнага праекта "Палярнае кальцо". "Асабліва важны для нас той факт, што сярод удзельнікаў экспедыцыі - сапраўдных палярнікаў з 20-гадовым стажам - супрацоўнік нашай кампаніі Тарас Вашчанка", - адзначыў А.Мартыненка. Ён таксама выказаў спадзяванне, што ўдзельнікі экспедыцыі паспяхова справяцца з усімі пастаўленымі задачамі і тым самым яшчэ раз прадэманструюць усяму свету значнасць укладу прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у даследаванні Арктыкі. А.Мартыненка пажадаў удзельнікам экспедыцыі ўдачнага старту і шляху па выбраным маршруце.
Пасля ўрачыстай часткі провадаў адбылася прэс-канферэнцыя.
Першы Нацыянальны тэлеканал сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларускі фонд падтрымкі экстэрмальных экспедыцый "Полюс" прадстаўляюць нацыянальны экспедыцыйны праект "Палярнае кальцо".
У складзе экспедыцыі ў якасці спецыяльнага карэспандэнта і відэааператара Тарас Вашчанка - рэжысёр галоўнай (генеральнай) дырэкцыі тэлевытворчасці Белтэлерадыёкампаніі. А таксама Уладзімір Драбо - кіраўнік экспедыцыі, майстар спорту; Віктар Радкевіч - намеснік кіраўніка, галоўны канструктар усюдыходаў; Юрый Судак - механік-вадзіцель; Андрэй Шэін - механік-вадзіцель; Валерый Янышэўскі - урач.
Апошнімі гадамі мы ўсё часцей чуем пра тое, што беларусы ўдзельнічаюць ў экстрэмальных экспедыцыях. 1997 год - арктычная экспедыцыя ў акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяна; 1999-2000 гады - міжнародная антарктычная экспедыцыя “Насустрач ХХІ стагоддзю” з дасягненнем Паўднёвага полюса планеты; 2001 год - першы этап нацыянальнай экспедыцыі “Палярнае кальцо”, калі было пройдзена 10 тысяч кіламетраў па арктычным узбярэжжы Расіі.
Спецыяльныя відэасюжэты і рэпартажы пра экспедыцыю, створаныя на аснове відэаматэрыялаў, знятых Тарасам Вашчанкам, будуць выходзіць у інфармацыйных выпусках АТН і праграме “Добрай раніцы, Беларусь!” на Першым Нацыянальным тэлеканале. Відэаматэрыялы з Арктыкі ад экспедыцыі будуць перадавацца ў мінскі офіс тэлекампаніі праз спадарожнікавую ці паштовую сувязь. Акрамя таго, плануецца пастаянна падтрымліваць сувязь з удзельнікам экспедыцыі Тарасам Вашчанкам пры дапамозе тэлефона. А па электроннай пошце Тарас будзе дасылаць справаздачы і фотарэпартажы аб ходзе экспедыцыі.
Самая аператыўная інфармацыя вуснага характару пра асноўныя этапы і ход экспедыцыі будзе гучаць у выпусках навін на радыёстанцыі “Радыус-FM” і Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё. Пра ўсю інфармацыю аб экспедыцыі можна будзе даведацца на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі: www.tvr.by.
Па выніках экспедыцыйнай праграмы “Палярнае кальцо” плануецца падрыхтаваць дакументальныя фільмы і нарысы пра ход экспедыцыі.
Рэалізацыя экспедыцыйнай праграмы “Палярнае кальцо” і яе маштабнае асвятленне на тэле- і радыёканалах Белтэлерадыёкампаніі яшчэ раз прадэманструюць усяму свету цяперашні спартыўны і прамысловы патэнцыял Рэспублікі Беларусь, пазнаёмяць сусветную грамадскасць з нашай краінай, яе гісторыяй і культурай, пашыраць сяброўскія сувязі.