Компания(by)

23.02.2018 19:35:00
У Белтэлерадыёкампаніі адкрылася выстава "Абаронцам Айчыны прысвячаецца!"

"Абаронцам Айчыны прысвячаецца!" - святая памяць аб тых, хто ваяваў за мірнае неба і квітнеючую Беларусь". Такімі словамі адкрылася сёння ў Белтэлерадыёкампаніі спецыялізаваная тэматычная выстава, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Падрабязна
23.02.2018
З Днём абаронцаў Айчыны
Паважаныя тэлегледачы і радыёслухачы! З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Падрабязна
21.02.2018
Эксклюзіўнае інтэрв'ю Антона Кушніра пакажа сёння "Беларусь 1"
Алімпійскі чэмпіён у Сочы-2014 Антон Кушнір даў эксклюзіўнае інтэрв'ю пасля таго, як яго засудзілі ў кваліфікацыі па фрыстайле на Гульнях у Пхёнчхане. Журналістам Агенцтва тэленавін удалося першымі пагутарыць са знакамітым фрыстайлістам.
Падрабязна
21.02.2018
Паядынак Арлоўскі - Штрувэ пакажа "Беларусь 5"
Байцы ў цяжкай вагавой катэгорыі беларус Андрэй Арлоўскі і галандзец Штэфан Штрувэ сустрэнуцца на рынгу 4 сакавіка ў ЗША. Спартыўны тэлеканал медыяхолдынга пакажа паядынак у прамым эфіры.
Падрабязна
20.02.2018
500-ы выпуск праекта "Пін_код"!
Прэс-рэліз 20 лютага ў моладзевага праекта "Пін_код" вялікае свята і значная інфармацыйная нагода: гледачы ўбачаць юбілейны 500-ы выпуск! Як і заўсёды, праграма выйдзе ў прамым эфіры. Нагадаем, "Пін_код" выходзіць штотыдзень з аўторка па пятніцу на тэлеканале "Беларусь 2" са жніўня 2015 года.    Падрабязна
17.02.2018 00:25:00
Alekseev прадставіць Беларусь на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018"
Завяршыўся фінальны канцэрт нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Пераможцам нацыянальнага адбору і, адпаведна, афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў Alekseev, які набраў найбольшую колькасць балаў.
Падрабязна
15.02.2018
16 лютага вырашыцца інтрыга нацыянальнага адборачнага тура конкурсу "Еўрабачанне-2018"
Ужо ў гэтую пятніцу, 16 лютага, у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе абвешчана імя шчасліўчыка, які ў маі прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні-2018" ў Лісабоне.
Падрабязна
13.02.2018
“Уладзімір Співакоў запрашае...” - на “Беларусь 3”
17-18 лютага тэлеканал “Беларусь 3” пакажа два канцэрты V Міжнароднага фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае...”.
Падрабязна
09.02.2018
Журналісты АТН падрыхтавалі цікавыя сюжэты для "Галоўнага эфіру"
Журналісты АТН падрыхтавалі цікавыя сюжэты для "Галоўнага эфіру" аб уручэнні дзяржаўных узнагарод работнікам сяла, падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама ўбачылі першы бляск ад золата перамог і слёз паражэнняў на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.
Падрабязна
09.02.2018
Лепшае дакументальнае кіно - у эфіры "Беларусь 24"
З 13 лютага міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" пачне кінапаказ новых дакументальных фільмаў пра знакамітых вынаходнікаў Беларусі - таленавітых навукоўцаў і людзей мастацтва, чые лёсы здзіўляюць і захопліваюць перыпетыямі на іх жыццёвым шляху.
Падрабязна
08.02.2018
“Беларусь 3” спаўняецца 5 гадоў
Тэлеканалу “Беларусь 3” спаўняецца 5 гадоў. Першы ў краіне сацыякультурны канал быў створаны ў структуры медыяхолдынга па даручэнні Кіраўніка дзяржавы з мэтай папулярызацыі і захавання беларускай культурнай спадчыны і пачаў сваё вяшчанне 8 лютага 2013 года.
Падрабязна
07.02.2018
Завяршыліся здымкі візітовак для фіналістаў адборачнага тура "Еўрабачання-2018"
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".
Падрабязна
07.02.2018
Спецыяльны рэпартаж "#разамзкамандай" на Алімпіядзе-2018
8 лютага - новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "#разамзкамандай". Здымачная група АТН даведалася, што абавязкова возьме з сабою ў Пхёнчхан галоўны трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека, а што яму прыйшлося пакінуць дома.
Падрабязна
01.02.2018
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да фіналу нацыянальнага адбора на "Еўрабачанне-2018"
Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".
Падрабязна
31.01.2018
Урачыстае адкрыццё Алімпійскіх гульняў - у эфіры каналаў медыяхолдынга
9 лютага афіцыйны вяшчальнік Алімпіяды ў нашай краіне - Белтэлерадыёкампанія – прапануе ўвазе тэлегледачоў прамую трансляцыю ўрачыстага адкрыцця ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі.
Падрабязна
31.01.2018
Санака Самарасінха і яго "Погляд на Беларусь" - у эфіры "Беларусь 24"
31 студзеня ў праекце "Погляд на Беларусь" незвычайны госць - пастаянны каардынатар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі Санака Самарасінха.
Падрабязна
29.01.2018
Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2018" выступіць у першым паўфінале
Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" выступіць у першым паўфінале, які адбудзецца ў Лісабоне (Партугалія) 8 мая.
Падрабязна
29.01.2018
Тэлеканалу "Беларусь 24" 13 гадоў!
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" распавядае пра нашу краіну ўсяму свету. Штодня і кругласутачна вось ужо 13 гадоў дзякуючы гэтаму каналу Белтэлерадыёкампаніі ў розных кутках планеты даведваюцца, чым жыве сучасная Беларусь.
Падрабязна
26.01.2018
"Клуб рэдактараў" зменіць графічнае афармленне і абновіць дэкарацыі
26 студзеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" зменіць графічнае афармленне і абновіць дэкарацыі праект Агенцтва тэленавін "Клуб рэдактараў".
Падрабязна
26.01.2018
Юбілейны тыдзень на тэлеканале “Беларусь 3”
На тыдні з 29 студзеня па 4 лютага тэлеканал “Беларусь 3” адзначыць юбілеі вядомых дзеячаў культуры і мастацтва нашай краіны. Тэматычныя выпускі праграм будуць прысвечаны мастаку Леаніду Шчамялёву, пісьменнікам Нэлі Тулупавай і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.
Падрабязна
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 141 | След.