Компания(by)

07.09.2017
"Беларусь 24" - афіцыйны інфармацыйны партнёр III Фестывалю мастацтваў беларусаў свету
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" стаў афіцыйным інфармацыйным партнёрам III Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які праходзіць у Мінску з 7 па 11 верасня.
Падрабязна
07.09.2017
Новая праграма "Беларусь 1" распавядзе "Пра надвор'е"
11 верасня ў рамках "Панарамы" выйдзе ў эфір праграма "Пра надвор'е". Новая праграма, у якой будзе прапанаваны прагноз надвор'я на найбліжэйшыя суткі ад сіноптыкаў беларускага гідраметэацэнтра, прыйдзе на змену штодзённай рубрыцы "Надвор'е".
Падрабязна
07.09.2017
7 верасня "Беларусь 5" пакажа фільм "Салей, якога мы не ведалі"
7 верасня спартыўны тэлеканал медыяхолдынга пакажа хранікальна-дакументальны фільм "Салей, якога мы не ведалі", прымеркаваны да шостых угодкаў гібелі хакейнага клуба "Лакаматыў" пры крушэнні самалёта Як-42 пад Яраслаўлем.
Падрабязна
06.09.2017
Мінскі паўмарафон: трансляцыі на "Беларусь 5" і ўдзельнікі ад Белтэлерадыёкампаніі
10 верасня тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа трэці Мінскі паўмарафон, прысвечаны 950-гадоваму юбілею з дня заснавання горада. Вялікае спартыўнае свята збярэ вакол сябе як прафесійных бегуноў, так і аматараў бегу. 
Падрабязна
06.09.2017
Гледачы "Беларусь 1" убачаць "На полі танкі…"
7 верасня ў эфіры "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі пакажа новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "На полі танкі…". Гэтым разам гледачы пазнаёмяцца з людзьмі, якія займаюцца пошукам і аднаўленнем ваеннай тэхнікі і зброі.
Падрабязна
06.09.2017
Новыя музычныя праекты і канцэрты ў эфіры “Беларусь 3”
9-10 верасня на “Беларусь 3” адбудзецца адразу некалькі музычных прэм’ер. Тэлеканал ахопіць класіку, эстрадныя і бардаўскія кампазіцыі ў новых арыгінальных праектах. 
Падрабязна
05.09.2017
"Нашы. Трэнеры" на "Беларусь 1": Анатоль Буяльскі
8 верасня на "Беларусь 1" - чарговы выпуск праекта "Нашы. Трэнеры". Героем фільма стаў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, уладальнік прэміі "Трыумф. Героям спорту", экс галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Анатоль Буяльскі.
Падрабязна
05.09.2017
"Беларусь 5" пакажа чарговы матч мінскага "Дынама" у КХЛ
6 верасня ў прамым эфіры тэлеканал "Беларусь 5" пакажа матч чарговага тура рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам мінскага "Дынама". 
Падрабязна
05.09.2017
"Беларусь 5" прапануе прыхільнікам хакея дзве прамыя трансляцыі
Нягледзячы на паўзу для мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе, тэлеканал "Беларусь 5" прапануе прыхільнікам хакея адразу дзве прамыя трансляцыі.
Падрабязна
04.09.2017
Новая лінейка серыялаў і праектаў для ўсёй сям'і на "Беларусь 2"
З 5 верасня "Беларусь 2" узмацняе серыяльную лінейку. З аўторка па пятніцу ў эфіры тэлеканала з'явіцца сямейны серыял "Помста" і моладзевая шматсерыйная гісторыя "Іх пераблыталі ў раддоме".
Падрабязна
01.09.2017
Старт чэмпіянату Беларусі па міні-футболе на "Беларусь 5"
2 верасня спартыўны тэлеканал медыяхолдынга ў прамым эфіры пакажа старт новага міні-футбольнага сезона ў Беларусі, матчы хакейнай Лігі чэмпіёнаў і КХЛ, а таксама фінальныя паядынкі сусветнага першынства па боксе.
Падрабязна
01.09.2017
Доўгачаканая прэм'ера "Панаехалі 2. Канікулы ўсляпую" - на "Беларусь 2"
З 5 верасня штодня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" будуць з'яўляцца новыя захапляльныя рэаліці-шоу. Адкрые лінейку праект уласнай вытворчасці медыяхолдынга "Панаехалі 2. Канікулы ўсляпую".
Падрабязна
31.08.2017
Матч моладзевай зборнай Беларусі па футболе ў прамым эфіры на "Беларусь 5"
1 верасня спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры матч кваліфікацыйнага раўнда моладзевага чэмпіянату Еўропы па футболе - 2019 з удзелам зборнай Беларусі.
Падрабязна
31.08.2017
Акцыя “Гукае ласкай родны край!” у эфіры міжнароднага радыё “Беларусь”
1 верасня міжнароднае радыё “Беларусь” аб’яўляе старт новай акцыі пад назвай “Гукае ласкай родны край!“. Праект прызваны актывізаваць камунікацыю з беларусамі замежжа, павысіць іх цікавасць да роднай краіны і нагадаць пра гістарычныя карані, падкрэсліць ролю беларускіх дыяспар.
Падрабязна
31.08.2017
"Нашы. Трэнеры" на "Беларусь 1": Уладзімір Алекна
1 верасня на "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Нашы. Трэнеры". Героем чацвёртага фільма стане савецкі і расійскі валейбаліст, галоўны трэнер казанскага "Зеніта", заслужаны трэнер Расіі Уладзімір Алекна.
Падрабязна
30.08.2017 19:23:00
Найважнейшыя матчы беларускіх каманд у эфіры "Беларусь 5" і "Беларусь 2"
31 жніўня "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры галоўны матч для гродзенскага "Нёмана" ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў, а таксама працягне радаваць прыхільнікаў адзінаборстваў і мастацкай гімнастыкі. Гледачоў тэлеканала "Беларусь 2" чакае прамая трансляцыя з Люксембурга, дзе наша нацыянальная зборная правядзе чарговую гульню кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе - 2018. 
Падрабязна
30.08.2017
"Шапаголікі" ў "Спецыяльным рэпартажы" на "Беларусь 1"
31 жніўня ў эфіры "Беларусь 1" новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Шапаголікі". Гэтым разам гледачы даведаюцца, што тоіцца за жаданнем купляць непатрэбныя рэчы, і чаму цягу да пакупак называюць расстройствам псіхічнага спектра.
Падрабязна
30.08.2017
Першы нацыянальны канал правядзе радыёмост Мінск - Бішкек
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае серыю міждзяржаўных радыёмастоў. 31 жніўня, у Дзень незалежнасці Кыргызстана, адбудзецца радыёмост з "Бірынчы радыё" (Грамадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Кыргызстана).
Падрабязна
29.08.2017
"Кулібіны" ў "Спецыяльным рэпартажы" на "Беларусь 1"
29 жніўня - новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Кулібіны". Гэтым разам гледачы даведаюцца пра беларускіх канструктараў-самавучак, іх самыя цікавыя вынаходкі, а таксама стануць сведкамі тэсціравання неверагодных машын і прылад народных умельцаў карэспандэнтамі АТН.
Падрабязна
29.08.2017
Яшчэ больш бокса і барацьбы на "Беларусь 5"
29 жніўня тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры вырашальныя паядынкі чэмпіянатаў свету па дзюдо і боксе ў Будапешце і Гамбургу адпаведна.
Падрабязна
Страницы: Пред. | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 134 | След.