На "Беларусь 1" - прэм'ера серыяла "Уральская каруначніца"

04.04.2012

Прэс-рэліз11 красавіка гледачы тэлеканала "Беларусь 1" убачаць прэм'еру меладраматычнага серыяла "Уральская каруначніца" (Расія, 2012) аб няпростым лёсе сляпой дзяўчыны. У маленькім пасёлку, закінутым ва ўральскіх лясах, жыве сляпая каруначніца Алёна Марозава.


Прэс-рэліз


11 красавіка гледачы тэлеканала "Беларусь 1" убачаць прэм'еру меладраматычнага серыяла "Уральская каруначніца" (Расія, 2012) аб няпростым лёсе сляпой дзяўчыны.
У маленькім пасёлку, закінутым ва ўральскіх лясах, жыве сляпая каруначніца Алёна Марозава. Нягледзячы на сваю хваробу, яна валодае рэдкай тэхнікай пляцення палесцінскіх карункаў. Дзяўчына жыве з бацькам Сцяпанам, які ў ёй душы не чуе. У яе ўлюбляюцца шматлікія мужчыны з пасёлка. І нават былы крымінальнік - брыгадзір лесарубаў Пётр Канавалаў паглядзеў мілым вокам. Але сэрца Алёны належыць толькі Косцю, які, на сваю бяду, працуе разам з Пятром.
З-за падкопаў Канавалава Косця вымушаны з'ехаць. Аднак Пётр і на гэтым не спыняецца. Ён патрабуе ў Сцяпана аддаць яму Алёну, а калі той адмаўляецца, забівае яго. Пасля гібелі бацькі дзяўчына збіраецца ехаць у Маскву на пошукі каханага.
У гэты час Алёну знаходзіць знакаміты куцюр’е Мазіні, каб выкарыстаць яе талент у стварэнні сваёй новай калекцыі. Ён абяцае дзяўчыне з уральскай глыбінкі вялізныя даходы…
Меладраматычны серыял "Уральская каруначніца" зняты рэжысёрам Уладзімірам Койфманам ("След", "Профіль забойцы") паводле сцэнарыя Якава Дашэўскага і Раўфа Кубаева. У серыяле іграюць як вядомыя акцёры - Вольга Сухарава ("Каханне да запатрабавання", "Каменская"), Канстанцін Мілаванаў ("Выпадковая сведка", "Паляванне на ізюбра", "Асуджаная стаць зоркай"), заслужаны артыст РФ Андрэй Ягораў ("Зорка", "Дальнабойшчыкі", "СМЕРШ", "Варачка", "Баязет"), так і акцёры пермскіх тэатраў - Міхаіл Гасенегер, Марыя Чудзінава, Вольга Пудава, Марына Жукава і шматлікія іншыя.
Серыял "Уральская каруначніца" будзе выходзіць у ранішнім і вячэрнім эфіры на тэлеканале "Беларусь 1" па буднях.