Да летняга тэлесезона "Беларусь 1" падрыхтаваў адразу дзве прэм'еры

13.06.2018

Прэс-рэліз

19 чэрвеня на галоўным канале медыяхолдынга стартуе прэм'ерны паказ адразу двух серыялаў - "Пакаёўка" і "Каханне і разлука". Абедзве стужкі распавядуць гісторыю пра духоўна моцных, стойкіх і мэтанакіраваных жанчын, якія да апошняга змагаюцца за сваю мару і шчасце.

У 10:55 і ў 18:35 "Беларусь 1" прапануе ўвазе гледачоў шматсерыйную меладраму "Каханне і разлука". Ганна Самсонава заканчвае педагагічнае вучылішча ў абласным цэнтры і вяртаецца ў родны пасёлак, дзе галоўную гераіню чакае непрыемны сюрпрыз - дом яе маці згарэў дашчэнту. Дзяўчыну пагадзіліся прытуліць у сябе суседзі і параілі ёй напісаць заяву ў міліцыю, каб хутчэй знайсці і пакараць падпальшчыкаў.

Пасля праведзеных урокаў, выбраўшы вольны час, маладая настаўніца прыйшла ў аддзяленне запоўніць неабходныя паперы. Яе справа трапляе да маёра Цярохіна, які з першага погляду ўлюбляецца ў Ганну. Нягледзячы на вялікую розніцу ва ўзросце, ён робіць дзяўчыне прапанову і атрымлівае згоду, але шлюб маладых неўзабаве дае расколіну.

У цяжкую хвіліну галоўную гераіню падтрымлівае цыган Лача. Паміж маладымі людзьмі ўспыхваюць пачуцці, іх магнітам цягне адно да аднаго. І менавіта ў гэты момант жыццё робіць нечаканы паварот…

У галоўных ролях здымаліся Кірыл Плятнёў, Аліса Грабеншчыкова, Алена Радзевіч, Аляксей Гарбуноў, Вадзім Андрэеў, Барыс Смолкін. Рэжысёрам і сцэнарыстам серыяла "Каханне і разлука" выступіў Аляксей Казлоў, вядомы беларускай аўдыторыі па такіх работах, як "Заўсёды гавары "заўсёды"" і "Оперы. Хронікі забойнага аддзела".

У гэты ж дзень у 14:40 на "Беларусь 1" стартуе прэм'ера меладрамы "Пакаёўка". У галоўнай гераіні ёсць усё, пра што можа марыць кожная жанчына: прэстыжная праца, любячы муж, выдатныя дзеці. Жыццё Таццяны б'е ключом, а бізнес, у які яна ўкладвае ўсю душу, прыносіць добры даход і квітнее, але роўна да таго моманту пакуль у горад не прыязджае ўладальнік буйной гасцінічнай сеткі.

Асноўная мэта яго візіту - набыць участак зямлі, на якім знаходзіцца гатэль галоўнай гераіні. Дзярабін прапаноўвае Ларыёнавай нядрэнную суму за здзелку, але тая катэгарычна адмаўляецца. І зараз, каб абараніць сваю маёмасць, галоўная гераіня ўступае ў небяспечную барацьбу з мацёрым бізнесменам, які пойдзе на ўсё дзеля дасягнення сваіх мэт. Таццяна нават не падазрае, да якіх сумных наступстваў прывядзе яе неабдуманае рашэнне…

У галоўных ролях здымаліся Кацярына Стулава, Максім Радугін, Алег Саўкін, Сяргей Соладаў, Мікіта Пархоменка і іншыя. Рэжысёрам тэлекарціны стаў Алег Масленнікаў.

Прэм'ерныя серыялы "Каханне і разлука" і "Пакаёўка" будуць выходзіць на "Беларусь 1" з аўторка па пятніцу