Белтэлерадыёкампанія падпісала дагавор з найбуйнейшым еўрапейскім вытворцам ПТС

16.05.2018

Інфармацыйнае паведамленне

Галоўны медыяхолдынг краіны не спыняецца на HD-вяшчанні і ідзе далей па яшчэ больш якасную карцінку. Кіраўніцтва кампаніі падпісала дагавор з найбуйнейшым еўрапейскім вытворцам перасовачных тэлевізійных станцый і студыякомплексаў. Партнёры з Германіі абавязаліся стварыць для Белтэлерадыёкампаніі 4 камплекты ПТС з фарматам вяшчання HD. Кожны камплект складаецца з перасовачнай тэлестанцыі на колах, дапаможнага аўтамабіля, а таксама чатырохкамернай мабільнай міні-студыі.

Такім чынам, найбуйнейшая спартыўная падзея 2019 года - II Еўрапейскія гульні - Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць у першакласнай якасці, не прапусціўшы не адзінай эмоцыі балельшчыкаў.

Нагадаем, у арсенале медыяхолдынга ўжо ёсць перасовачная тэлестанцыя "Александрына", якую беларусы маглі назіраць на найважнейшых міжнародных і дзяржаўных мерапрыемствах. Набытая ў 2010 годзе ПТС на 16 відэакамер на той момант не мела аналагаў ва Усходняй Еўропе.